Палац Тызэнгаўзаў (Горадня)

Палац у Горадні (Беларусь)
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац Тызэнгаўзаў
Палац Тызэнгаўзаў
Палац Тызэнгаўзаў
Краіна Беларусь
Места Горадня
Каардынаты 53°41′05″ пн. ш. 23°50′04″ у. д. / 53.68472° пн. ш. 23.83444° у. д. / 53.68472; 23.83444Каардынаты: 53°41′05″ пн. ш. 23°50′04″ у. д. / 53.68472° пн. ш. 23.83444° у. д. / 53.68472; 23.83444
Архітэктурны стыль барока
Аўтар праекту Іаган Мёзер[d] і Джузэпэ Сака
Палац Тызэнгаўзаў на мапе Беларусі
Палац Тызэнгаўзаў
Палац Тызэнгаўзаў
Палац Тызэнгаўзаў
Палац Тызэнгаўзаў на Вікісховішчы

Пала́ц Тызэнга́ўзаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіўся на Гарадніцкім пляцы і быў кампазыцыйным цэнтрам Гарадніцы. Твор архітэктуры барока і клясыцызму.

Утвараў адзіны ансамбль з будынкам каралеўскага манэжу (тэатру). На паўночны ўсход ад палаца прафэсар Жан Эмануэль Жылібэр старыў Гарадзенскі батанічны сад.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Аэрафотаздымак, 1915—1918 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Будаваньне палаца вялося ў 1760—1770-я гады, яго архітэктарамі былі Ёган Георг Мёзэр і Джузэпэ Сака. У аздабленьні інтэр’ераў бралі ўдзел мастакі П. Гежыдовіч і А. Грушэцкі. Выкарыстоўваўся як палац старосты гарадзенскага Антонія Тызэнгаўза.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Горадня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, палацам стаў валодаць генэрал Якаў Сіверс, потым князь Рэпнін. У пачатку XIX ст. у палацы разьмясьцілася рэзыдэнцыя губэрнатара[1].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе палац згарэў.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. 1-павярховы П-падобны ў пляне мураваны будынак, накрыты высокім вальмавым дахам зь невялікамі мансардамі ў цэнтры бакавых крылаў, завяршаўся авальным у пляне бэльвэдэрам з купалам і скульптурнай выявай Цэрэры над галоўным уваходам. Галоўным фасадам выходзіў на пляц і ўтвараў трапэцападобны курданёр. Аздабленьне фасадаў мела элемэнты стылю ракако (руставаныя падвоныя лапаткі, гірлянды, картушы, абрамленьні прастакутных і аркавых аконных праёмаў), у калярыстычным разьвязку — спалучэньне зялёнага колеру сьценаў, белых ляпных дэталяў, чырвонай дахоўкі.

Плян мяшаны: у цэнтральнай частцы анфілядны, у крылах калідорны. Парадныя залі аздабляліся пляфонамі з размалёўкай і мармуровымі разнымі камінамі з карскага мармуру[2].

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 181.
  2. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 437.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
  • Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. — Горадня — Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — 370 с. ISBN 978-93-61617-77-8.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць