Палац Храптовічаў (Горадня)

палац у Горадні (Беларусь)
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Краіна Беларусь
Места Горадня
Каардынаты 53°40′40″ пн. ш. 23°49′33″ у. д. / 53.67778° пн. ш. 23.82583° у. д. / 53.67778; 23.82583Каардынаты: 53°40′40″ пн. ш. 23°49′33″ у. д. / 53.67778° пн. ш. 23.82583° у. д. / 53.67778; 23.82583
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d]
Аўтар праекту Марцін Кнакфус[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Палац Храптовічаў на мапе Беларусі
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў на Вікісховішчы

Пала́ц Храпто́вічаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца ў цэнтры места, пад адрасам вуліца Замкавая, 16. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Будаваньне палаца вялося ў 1742—1752 гадох, калі ён належаў Каралю Храптовічу, земскаму пісару гарадзенскаму. На 1753 год на гэтым пляцы існавалі палац і драўляны дом. Будынак палаца моцна пацярпеў ад пажару 1753 году.

У 1780-я гады палац належаў старосьце гарадзенскаму Антонію Тызэнгаўзу, на пляне 1780 году азначаецца як «пустыя муры Тызэнгаўза». У 1790 годзе будынак палаца рэканструявалі, магчымы аўтар праекту — архітэктар Марцін Кнакфус. У 1791 годзе гарадзенскі мечнік Францішак Мучынскі набыў палац у спадкаемцаў Антонія Тызэнгаўза.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У 1800 годзе палац разам з гаспадарчымі пабудовамі набыў былы палкоўнік войскаў Вялікага Княства Літоўскага Ігнат Ляхніцкі. Па сьмерці апошняга (1825 год) уся яго нерухомая маёмасьць, у тым ліку палац, перайшла да пляменьнікаў — Ігната, Міхаіла і Рамана. У 1880-я гады палац, з усяго відаць, набыў князь Сьвятаполк-Чацьвярцінскі, які зрабіў зь яго даходны дом.

У XIX ст. у будынку былога палаца прарубілі бальконы.

Найноўшы час

рэдагаваць

На пляне 1925 году будынак палаца значыцца як «дом Ёдэля».

Па Другой сусьветнай вайне час у былым палацы знаходзіліся: батальён МСПА, з жніўня 1945 году — Гарадзенскі будаўнічы тэхнікум «Наркамграмадзянбуда» БССР, з 1946 году — школа ФЗН № 45 будаўнікоў сыстэмы Дзяржаўных працоўных рэзэрваў СССР, пазьней — будаўнічая вучэльня № 16. У 1970-я гады — «ДВТВ № 74 побытавага абслугоўвання» і інтэрнат.

У 1990—2009 гадох праводзілася рэстаўрацыя будынка. З 2009 году тут знаходзіцца экспазыцыя музэя гісторыі рэлігіі.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры раньняга клясыцызму. Гэта 2-павярховы, асымэтрычны ў пляне будынак, які ўтварае замкнёны ўнутраны двор. Частка будынка стаіць на падмурках больш старажытнай камяніцы. На вуліцу выходзіць толькі невялікі корпус, прарэзаны уязной аркай. У цэнтры галоўнага паўночна-заходняга фасада разьмяшчаецца несапраўдны портык дарыцкага ордэру, завершаны трыкутным франтонам. Абапал портыка — невялікія бальконы з чыгуннымі ўзорыстымі агароджамі. Фрыз аздабляецца геральдыкай, над уваходнай аркай — ляпны дэкор з малюнкамі гербу Горадні. Сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах.

Унутраны плян зьмяніўся. Усярэдзіне чатыры лесьвіцы. Першы паверх падзяляецца на сем частак з самастойнымі ўваходамі з двара[1].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986. С. 58.

Літаратура

рэдагаваць
  • Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. — Горадня — Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — 370 с. ISBN 978-93-61617-77-8.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 371 с.: іл.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000014