Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў (Горадня)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў
| |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў. Рэканструкцыя А. Невара
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Каардынаты | 53°40′48″ пн. ш. 23°49′47″ у. д. / 53.68° пн. ш. 23.82972° у. д.Каардынаты: 53°40′48″ пн. ш. 23°49′47″ у. д. / 53.68° пн. ш. 23.82972° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Дата заснаваньня | 1632 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Горадні. Знаходзіцца ў цэнтры места, на рагу гістарычнай Віленскай і Дамініканскай вуліцаў[a]. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Гарадзенскага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла і двух кляштарных карпусоў з брамай. У 1840 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар, а ў 1875 годзе зруйнавалі касьцёл (захаваліся падмуркі і левая частка).
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьКляштар дамініканаў у Горадні заснавалі ваявода амсьціслаўскі Фрыдэрык Сапега і яго жонка Крыстына з Пацеяў. Гэтую фундацыю ў 1633 годзе пацьвердзіў кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза. Тады ж пад кляштар прыстасавалі адну з камяніцаў на Віленскай вуліцы.
Па вайне Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў праводзілася маштабная рэканструкцыя кляштарнага комплексу. У апошняй чвэрці XVII ст. пры кляштары пачала дзеяць школа, якая ў 1748—1749 гадох атрымала статус вышэйшай школы. У 1690-я гады пачалася рэканструкцыя касьцёла, скончаная ў 1708 годзе. У 1780-я гады яшчэ адзін мураваны кляштарны корпус збудавалі на Дамініканскай вуліцы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Горадня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У пачатку XIX ст. пры дамініканскім кляштары дзеялі вышэйшая школа, гімназія, павятовая і парафіяльная школы. У гэтых установах было 336 навучэнцаў, працавала 18 настаўнікаў. Шырокую вядомасьць атрымала дамініканская бібліятэка, а таксама фізычная лябараторыя.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1840 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, у мурах якога адкрылася мужчынская гімназія. Касьцёл працягваў дзеяць як гімназічны. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1870 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), а ў 1875 годзе, увогуле, зьнішчылі будынак касьцёла з выняткам аднаго крыла з боку гімназіі.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі ў кляштарным корпусе на Дамініканскай вуліцы разьмяшчаўся магістрат, за савецкім часам — жылы дом.
Архітэктура
рэдагавацьКасьцёл
рэдагавацьКасьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з паўкруглай апсыдай. Малітоўная заля і апсыда накрываліся агульным дахам, а вышыня апсыды была аднолькавай з вышынёй цэнтральнага нэфу. Апсыда аддзялялася ад нэфу падпружнай аркай. Кампазыцыя галоўнага фасада, падзеленая антаблемэнтам на тры ярусы, аздаблялася жалезнымі крыжамі на вежах і атыкам. Пад касьцёлам былі сутарэньні, куды вялі драўляныя ўсходы. Тут знаходзілася крыпта (капліца дзеля ганаровых пахаваньняў). Закрысьція зь печчу і скарбніца далучаліся да будынка кляштару. Дзьверы касьцёла, зробленыя з магутных дошак, аздабляла жалезная акоўка.
Хоры для манахаў разьмяшчаліся за галоўным алтаром і былі драўлянымі, а над бабінцам знаходзіліся вымураваныя з цэглы музычныя хоры, аздобленыя драўлянай разьбой. Інтэр’ер аздаблялі 11 алтароў з маляванымі абразамі. Тут жа захоўваліся партрэты фундатараў касьцёла — Сапегаў. У касьцёле ў час літургіі выкарыстоўваліся шмат каштоўных рэчаў: больш за 100 срэбных манстранцыяў, пушак і келіхаў, звыш 200 падсьвечнікаў, кандэлябраў і лямпаў, зробленых з шкла, мэталу і керамікі. Інтэр’ер скарбніцы і закрысьціі аздаблялі 9 маляваных шафаў[1].
Кляштар
рэдагавацьКляштарны корпус на Віленскай вуліцы — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 2-павярховы будынак П-падобнай канфігурацыі. Архітэктурным дэкорам надзяляецца вулічны працяглы фасад, цэнтральная частка якога вылучаецца шырокім рызалітам з трыкутным франтонам. Бакавыя крылы апярэзваюцца прафіляваным карнізам і міжпавярховым пасам, апрацоўваюцца пілястрамі ў прасьценках прастакутных аконных праёмаў, дэкаруюцца трыкутнымі сандрыкамі. Зьменены плян[2] — галерэйны з 1-баковым разьмяшчэньнем клясаў.
Кляштарны корпус на Дамініканскай вуліцы — помнік архітэктуры барока. Гэта прастакутны ў пляне 2-павярховы аб'ём пад 2-схільным дахам, закрыты на тарцовым фасадзе фігурным франтонам, дэкараваным валютамі, над 4-пілястравым рызалітам. Фасады рытміна падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі[3].
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
1856 г.
-
1856 г.
-
1856 г.
-
1856 г.
-
1856 г.
-
Н. Орда, 1861—1869 гг.
-
1875 г.
-
1875 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1865 г.
-
1900 г.
-
1902 г.
-
1907 г.
-
1907 г.
-
да 1915 г.
-
Л. Гелгар, 23 траўня 1910 г.
-
верасень 1915 г.
-
1915 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1915—1917 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1916 г.
-
сакавік 1926 г.
-
да 1939 г.
-
1930-я гг.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Корпус на гістарычнай Віленскай
-
Фрагмэнт корпуса на Віленскай
-
Корпус на Дамініканскай
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашнія афіцыйныя адрасы кляштарных карпусоў — вуліца Савецкая, 6 і 8
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Гродна. — Мн.: БелЭн, 1999.
- ^ Гродно. Энциклопедический справочник. — Мн., 1989, С. 279.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 108.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Гродна. — Мн.: БелЭн, 1999. — 712 с. ISBN 985-11-0147-8.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000025 |