Валер Калесьнік
Валер Георгіевіч Калесьнік (нарадзіўся 17 ліпеня 1965 году ў Горадні) — беларускі дыплямат.
Валер Калесьнік | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы | |
---|---|
14 жніўня 2008 — 3 сьнежня 2013 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Натальля Жылевіч |
Наступнік: | Андрэй Савіных |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
17 ліпеня 1965 (59 гадоў) Горадня, Гарадзенская вобласьць |
Адукацыя: |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Благавешчанскую вышэйшаю школу камандзіраваньня танкамі (1986), Ваенна-дыпляматычную акадэмію ў Маскве (1994).
З 1995 году працаваў у Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь. У 1999—2000 гадох быў намесьнікам начальніка ўпраўленьня міжнароднай бясьпекі й кантролі над разбраеньнем у Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь. У 2000—2004 гадох быў саветнікам Амбасады Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бэльґія, Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Камісіі Эўрапейскіх супольнасьцяў і Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы. У 2004—2006 гадох быў саветнікам ўпраўленьня міжнароднай бясьпекі й кантролі над разбраеньнем у Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь.
З 10 лютага 1998 году да 30 сьнежня 2003 году быў адначасова Прадстаўніком Ураду Рэспублікі Беларусь ў упраўленьні Камітэту па супрацоўніцтве ў галіне нераспаўсюджаньня ядзернай зброі[1][2].
14 жніўня 2008 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы[3]. Быў таксама амбасадарам у Рэспубліцы Ірак па сумяшчальніцтве. 3 сьнежня 2013 году стаў адстаўлены з абедзьвюх пасадаў[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 10 февраля 1998 г. №205 «О назначении Представителя Правительства Республики Беларусь в Правление Комитета по сотрудничеству в области нераспространения ядерного оружия»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30 декабря 2003 г. №1717 «О назначении А. М. Байчорова Представителем Правительства Республики Беларусь в Правление Комитета по сотрудничеству в области нераспространения ядерного оружия» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 14 августа 2008 г. №435 «О назначении В. Г. Колесника Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Турецкой Республике и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 3 декабря 2013 г. No 541 «Об освобождении от должности В. Г. Колесника» (рас.)