Палац Максімовічаў (Горадня)

палац у Горадні (Беларусь)
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац Максімовічаў
Палац Максімовічаў
Палац Максімовічаў
Краіна Беларусь
Места Горадня
Каардынаты 53°40′57″ пн. ш. 23°50′01″ у. д. / 53.6825° пн. ш. 23.83361° у. д. / 53.6825; 23.83361Каардынаты: 53°40′57″ пн. ш. 23°50′01″ у. д. / 53.6825° пн. ш. 23.83361° у. д. / 53.6825; 23.83361
Архітэктурны стыль клясыцызм
Палац Максімовічаў на мапе Беларусі
Палац Максімовічаў
Палац Максімовічаў
Палац Максімовічаў

Пала́ц Максімо́вічаў (Дом віцэ-губэрнатара) — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца ў цэнтры места, пад адрасам вуліца Элізы Ажэшкі, 3. Твор архітэктуры клясыцызму.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваны палац Максімовічаў на вуліцы Раскошы (пазьней Садовай) у Горадні збудавалі ў 1803 годзе. Уласьнік палаца Кандрат Максімовіч з 1807 году выконваў абавязкі гарадзенскага віцэ-губэрнатара. У вайну 1812 году ў палацы знаходзіўся штаб Жэрома Банапарта, брата Напалеона І.

У 1827 годзе з прычыны грашовых злоўжываньняў улады Расейскай імпэрыі забралі палац ў дзяржаўны скарб, потым ён пэўны час здаваўся ў арэнду. Пазьней былы палац выкарыстоўваўся дзеля разьмяшчэньня розных установаў: скарбовай палаты, губэрнскай управы, дэпартамэнту дзяржаўнай скарбніцы, архіваў, канцэлярыі падатковай інспэкцыі, рэстарану. У польска-савецкую вайну ўлетку 1920 году ў будынку знаходзіўся гарадзенскі рэвалюцыйны камітэт, 1—2 жніўня тут спыняўся Фэлікс Дзяржынскі.

За часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі ў былым палацы знаходзіліся: сядзіба Гарадзенскага павятовага староства, Міністрэрства грамадзкіх працаў, Міністэрства фінансаў, мескі музэй, клюб мескіх ураднікаў, ашчадная каса Гарадзенскага павету, рэдакцыя «Газэты польскай зямлі Гарадзенскай».

Па Другой сусьветнай вайне ў былым палацы разьмяшчаўся Выканаўчы камітэт абласнога Савету народных дэпутатаў. У 1970 годзе савецкія ўлады павесілі на будынку мэмарыяльную дошку Дзяржынскаму.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак, накрыты 2-схільным дахам. Цэнтральная частка вылучаецца 4-калённым портыкам з элемэнтамі дарыцкага ордэру. Калёны на высокіх п’едесталах падтрымліваюць антаблемэнт з трыкутным франтонам. Галоўны фасад падзяляецца філёнгамі і прафіляваным карнізам, дэкаруецца рустам. Сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі, аздобленымі фігурнымі ліштвамі і сандрыкамі.

Плян калідорны з 2-баковым разьмяшчэньнем памяшканьняў. Пры галоўным уваходзе вэстыбюль з параднымі сходамі. Інтэр’еры аздабляліся фрэскавай размалёўкай.

У невялікім садзе за домам стаяла мураваная альтанка-ратонда (не захавалася)[1].

  1. ^ Кулагін А. Гродзенскі дом віцэ-губернатара // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 172.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. — Горадня — Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — 370 с. ISBN 978-93-61617-77-8.