Новы замак (Горадня)
Новы замак у Гародні — новы каралеўскі палац збудаваны ў Гародні ў 1737—1742 гадах у часы Аўгуста III як летняя рэзыдэнцыя каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх паводле праекту Караля Пёпэльмана (Carl Friedrich Pöppelmann). Адбываліся тут і асноўныя сэймы Рэчы Паспалітай. У 1793 г. тут адбыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай, дзе быў ратыфікаваны другі падзел краіны. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай быў ператвораны у вайсковы шпіталь. Зараз у палацы знаходзіцца гістарычна-археалягічны музэй. У 1994 годзе на ганку палаца замацавана памятная шыльда ў гонар Андрэя Тадэвуша Касьцюшкі.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000015 |
Новы замак (Горадня) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў