Масты

горад у Беларусі

Масты́[2] — места ў Беларусі, на рацэ Нёмане пры ўтоку ў яе ракі Зальвянкі. Адміністрацыйны цэнтар Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 15 770 чалавек[1]. Знаходзяцца за 60 км на паўднёвы ўсход ад Горадні. Вузел чыгунак і аўтамабільных шляхоў на Горадню, Ліду, Ваўкавыск.

Масты
лац. Masty
Вуліца
Вуліца
Герб Мастоў Сьцяг Мастоў
Першыя згадкі: 1486
Горад з: 1955
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Мастоўскі
Плошча:
  • 11,6 км²
Вышыня: 118 м н. у. м.
Насельніцтва: 15 770 чал. (2019)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1515
Паштовы індэкс: 231591
СААТА: 4240501000
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°24′0″ пн. ш. 24°32′0″ у. д. / 53.4° пн. ш. 24.53333° у. д. / 53.4; 24.53333Каардынаты: 53°24′0″ пн. ш. 24°32′0″ у. д. / 53.4° пн. ш. 24.53333° у. д. / 53.4; 24.53333
Масты на мапе Беларусі ±
Масты
Масты
Масты
Масты
Масты
Масты
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Масты — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Сучаснае места Масты ўзьнікла ў 1920-я гады на месцы маёнтку Зальвянаў, старажытнаму мястэчку адпавядаюць цяперашнія вёскі Масты Правыя і Левыя[3].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Масты як цэнтар воласьці Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва зьмяшчаецца ў Літоўскай мэтрыцы і датуецца 1486 годам[4]. У 1514 годзе паселішча атрымала статус мястэчка. У 1539 годзе ў Мастах збудавалі касьцёл, зямлю для якога вылучыла вялікая княгіня Бона Сфорца. Паводле рэвізіі 1561 году, у мястэчку было 9 вуліцаў (Гарадзенская, Менская, Ваўпянская, Віленская, Дзярэчынская, Пяскоўская, Млінская), паром і прыстань. Значную долю ў гандлі Мастоў займаў лес, які сплаўлялі па Нёмане ў Горадню, Коўна і Каралявец[5]. Па 1589 годзе[4] мястэчка ўвайшло ў склад Гарадзенскай эканоміі[6].

У 1601, 1633, 1653 і 1677 гадох згодна з адпаведнымі каралеўскімі прывілеямі Масты атрымалі некаторыя мескія вольнасьці. Прывілей 1633 году дазваляў праводзіць тут штотыднёвыя таргі і 2 кірмашы штогод. На 1673 год у мястэчку жыло 109 радзінаў[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Масты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, з 1801 году ў Гарадзенскім павеце Гарадзенскай губэрні. У 1-й палове XIX стагодзьдзя павялічылася суднаходзтва і сплаў лесу. На 1833 год у мястэчку было 164 драўляныя будынкі. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Мастах працавалі расейская народная вучэльня і ліманаднае прадпрыемства. У 1907 годзе чыгунка злучыла паселішча з Горадняй, Лідай, Ваўкавыскам.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Масты занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Масты абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Мастоўскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[7]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[8]. Згодна з Рыскай мірна дамовай 1921 году Масты апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. У 1927 годзе ў мястэчку збудавалі фанэрны завод (у 1931 годзе на ім працавалі 400 чалавек). 17 верасьня 1939 году каля Мастоў мясцовыя камуністы-дывэрсанты зрабілі засаду на чыгунцы, па якой эвакуяваліся польскія жаўнеры[9].

2 лістапада 1939 году Масты ўвайшлі ў БССР, дзе ў кастрычніку 1940 году атрымалі афіцыйны статус працоўнага пасёлку, а з 15 студзеня таго ж году сталі цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 13 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху, у складзе акругі «Беласток» правінцыі Ўсходняя Прусія.

22 ліпеня 1955 году Масты атрымалі статус места. 25 сьнежня 1962 году Мастоўскі раён ліквідавалі[10], а само места перавялі ў склад Ваўкавыскага раёну[11]. 6 студзеня 1965 году зноў сталі цэнтрам адноўленага раёну[12].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1797 год — 622 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 368 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 156, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 206[13]; 1833 год — 981 чал.; 1885 год — 1317 чал. (623 муж. і 694 жан.), зь іх 380 юдэяў[14]; 1897 год — 2633 чал.[15]
  • XX стагодзьдзе: 1940 год — 4,7 тыс. чал.[16]; 1970 год — 11,6 тыс. чал.[17]; 1973 год — 12,3 тыс. чал.; 1998 год — 18,5 тыс. чал.[18]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 17,4 тыс. чал.; 2006 год — 16,8 тыс. чал.; 2009 год — 16 595 чал.[19] (перапіс); 2016 год — 15 948 чал.[20]; 2017 год — 15 883 чал.[21]; 2018 год — 15 838 чал.[22]; 2019 год — 15 770 чал.[1]

У Мастах дзее некалькі рэлігійных супольнасьцяў:

  • Каталіцкая парафія п. н. Маці Божай Тройчы Цудоўнай. Утварылася ў 1992 годзе, касьцёл збудавалі ў 1997 годзе, кансэкравалі 22 ліпеня 2000 году. Абслугоўвае: кс. Рышард Якубец, Мікелеўшчына.
  • Праваслаўны прыход у гонар абраза Божай Маці «Усіх смуткуючых Радасьць» (1997). Настаяцель: протаярэй Уладзімер Саверчанка. Клір: ярэй Віктар Шнайдар.
  • Праваслаўны прыход у імя Сьвятога прарока Іліі (1988). Настаяцель: ярэй Уладзімер Мазгоў.

Адукацыя

рэдагаваць

У Мастах працуюць 3 сярэднія школы, спартовая школа і школа мастацтваў, 6 дашкольных установаў.

Мэдыцына

рэдагаваць

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе тэрытарыяльнае мэдычнае аб’яднаньне.

Культура

рэдагаваць

Дзеюць 5 бібліятэк, 2 дамы культуры, кінатэатар.

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, лёгкай і харчовай прамысловасьці.

  • ААТ «Мастоўдрэў»
  • РУП «Мотэкс»

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

У навакольлі зона адпачынку дзяржаўнага значэньня «Масты». У месьце працуе музэй «Лес і чалавек». Спыніцца можна ў гасьцініцы «Масты»[23].

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі

Месты-сябры

рэдагаваць
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2019 г. и среднегодовая численность населения за 2018 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 275
  3. ^ Карповіч Л. Масты і Міланскі Эдыкт, Harodnia.com
  4. ^ а б в Коўкель І. Масты // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 280.
  5. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. Вильна, 1881. С. 152.
  6. ^ Мосты: Ист.-экон. очерк / Я. Н. Мараш, И. И. Ковкель, А. С. Себастьян. — Мн.: Беларусь, 1986. С. 8.
  7. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  8. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  9. ^ Gimnazjalistów rozstrzeliwali // «Nóż w plecy. Dodatek specjalny „Rzeczpospolitej“ oraz Urzędu do spraw Kombatantów i Osób Represjonowanych». Nr. 218 (8424), 17 września 2009. ISSN 0208-9130. — S. 11.
  10. ^ Об укрупнении сельских районов Республики Беларусь (рас.) / Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г.
  11. ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9 С. 95
  12. ^ Об образовании новых районов Республики Беларусь (рас.) / Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 6 января 1965 г.
  13. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  14. ^ Krzywicki J. Mosty (4) // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 714
  15. ^ Коўкель І. Масты // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 94.
  16. ^ Мосты: Ист.-экон. очерк / Я. Н. Мараш, И. И. Ковкель, А. С. Себастьян. — Мн.: Беларусь, 1986. С. 3.
  17. ^ Коўкель І. Масты // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 95.
  18. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 201.
  19. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  20. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  21. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  22. ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  23. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць