Хімкі
Хімкі (па-расейску: Химки) — места ў Расеі, месьціцца ў Маскоўскай вобласьці. Зьяўляецца цэнтрам гарадзкой акругі Хімкі. Места заснавае ў 1850 годзе. Хімкі зьяўляюцца другім паводле колькасьці насельніцтва падмаскоўным местам пасьля Балашыхі, насельніцтва якой складае 215,3 тысячы чалавек.
Хімкі | |||||
![]() Вуліца Маякоўскага ў Хімках | |||||
| |||||
Вобласьць: | Маскоўская | ||||
Гарадзкіая акруга: | Хімкі | ||||
Насельніцтва: | 208 563[1] (2011) | ||||
Тэлефонны код: | +7 495, 498 | ||||
Аўтамабільны код: | 50, 90, 150, 190 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°54′00″ пн. ш. 37°27′00″ у. д. / 55.9° пн. ш. 37.45° у. д.Каардынаты: 55°54′00″ пн. ш. 37°27′00″ у. д. / 55.9° пн. ш. 37.45° у. д. | ||||
Хімкі на мапе Расеі ![]() ![]() Хімкі | |||||
![]() |
Места разьмешчана на беразе канала імя Масквы. Хімкі непасрэдна прымыкае з паўночнага захаду да Масквы, то бок мяжа праходзіць па Маскоўскай колцавай аўтамабільнай дарозе, а таксама з захаду, поўначы й усходу апярэзвае экскляўные маскоўскія раёны Куркіна й Малжаніноўскі.
Хімкі ёсьць адзіным населеным пунктам, які ўваходзіць у склад гарадзкой акругі Хімкі[2], у Хімках разьмешчана адміністрацыя гарадзкой акругі.
ГісторыяРэдагаваць
Паселішча было закладзена 13 лістапада 1851 года, калі была адчынена станцыя Пецярбурска-Маскоўскай чыгункі Хімская (зараз станцыя Хімкі), а пры ёй паўстала прыстанцыйнае мястэчка. Цягнікі стаялі на станцыі ўсяго 10 хвілінаў[3]. Станцыя была першай ад Масквы; яна была аднесеная да 4 клясы, і паводле штацу ёй належылі касір, начальнік станцыі й ягоны памочнік і адзін жандар. На станцыі былі пабудаваныя драўляныя платформы, «гасьцёўна» (вакзал), чыгуначная будка й жылы дом для чыгуначнікаў. У 1869 годзе ў мястэчку Хімская станцыя стала пражывалі 39 чалавек, галоўным чынам чыгуначныя працоўныя й служачыя. Ад станцыі да Пецярбурскай шашы празь лес была праведзена дарога — Царская алея (цяпер Маскоўская вуліца), якая да пачатку XX стагодзьдзя было зложана каменем.
У 1907 годзе станцыйнае мястэчка налічвала ўжо 47 двароў. У ім пабудавалі пошту, тэлеграф, прыватную аптэку, дзьве каляніяльныя крамы, карчму, рэстарацыю з кегельбанам. Агульнае насельніцтва, з навакольнымі вёскамі й дачамі, складала 1,5 тысячы чалавек; летам насельніцтва за кошт дачнікаў налічвала каля 5 тысячаў чалавек.
ГандальРэдагаваць
У 2000 годзе ў месце адчынілася першая ў Расеі крама найбуйнейшага ў сьвеце мэблевага рытэйлера ІКЕА, які пасьля стаў часткай гандлёвага комплексу МЕГА. Да 2005 году Хімкінскі комплекс МЕГА зьяўляўся найбуйнейшым на той момант гандлёвым цэнтрам Расеі й уключаў у сябе гіпэрмаркет францускай гандлёвай сеткі Ашан, будаўнічы супэрмаркет OBI, крамы сетак Калінка-Стокман, М-Відэа й дзясяткі іншых крамаў і прадпрыемстваў абслугоўваньня.
СпортРэдагаваць
У Хімках маецца футбольны клюб «Хімкі».
Гарады-сябрыРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Колькасьць і плошча места насайце адміністрацыі.
- ^ Устав городского окурга Химки
- ^ А. В. Белов. «Дачные поселения и пригороды на территории Московской губернии в конце XIX — начале XX века» // Вестник Московского Государственного Областного Университета, серия «История и политические науки», № 1, М., 2007, стр. 113—114
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Хімкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт гарадзкой акругі
- Мапа гарадзкой акругі Хімкі Архіўная копія ад 13 сьнежня 2006 г.
- Гісторыя места