Гітара
Гіта́ра — струнна-шчыпковы музычны інструмэнт. Зьявілася каля XIII стагодзьдзя ў Гішпаніі. Мае лады (звычайна да 24).

Віды гітар рэдагаваць
Існуе шмат разнавіднасьцяў гітар:
- Акустычныя
- 6-струнныя (клясычная (гішпанская), акустычная)
- 7-струнныя (расейская гітара, рамансавая, цыганская)
- 9-струнныя — адрозьніваецца здвоенымі трыма ніжнімі струнамі.
- 12-струнная — адрозьніваецца здвоенымі струнамі. Парныя струны наладжваюцца з розьніцай у актаву.
- Гавайская
- Басовая — 4-струнная
- Партугальская — 6-струнная, мае спэцыфічны выгляд, па форме нагадвае мандаліну або домру
- Электрагітары — па канструкцыі могуць быць цэльнакарпуснымі або паўакустычнымі, грыф можа ўклейвацца, альбо прышрубоўвацца да корпуса. Брыдж (месца мацаваньня струнаў) можа быць фіксаваным або «плаваючым», які называюць альбо «трэмала», альбо «вібрата» — назва «вібрата» больш лягічная, але прыжыліся абодва гэтыя тэрміны. У музычных ансамблях выдзяляюць сола-гітары або лід-гітары (ад анг. lead — галоўны), на якіх пераважна выконваюць мэлёдыю, і рытм-гітары, на якіх выконваюць акорды.
- Бас — існуюць 4 або 5, 6 і нават 7 струнныя, бываюць безладовыя.
- Стык Чэпмэна або проста стык — гітара, адмыслова аптымізаваная для ігры тэпінгам — ударамі пальцаў аднае рукі па струнах. На стыку можна іграць з двух канцоў. Звычайна мае 10 струнаў (вялікі стык — 12). Тэарэтычна магчыма адначасовае гучаньне да 10 нотаў (1 палец — 1 нота)
- Гітара Ўора — гітара прызначаная для ігры тэпінгам. Існуюць гітары Ўора з 8, 12 або 14 струнамі. Гэты інструмэнт ня мае стандартнай налады.
- MIDI-гітара
- слайд-гітара, якая трымаецца гарызантальнна і на якой гуляюць пераважна з дапамогай слайдэра замест таго, каб заціскаць струны пальцамі.
Да электрагітар адносяцца гітары «дабро» (па-ангельску: dobro) з мэталічным корпусам і незвычайным гучаньнем.
Зрэдку вырабляюць гітары з двума грыфамі, прымацаванымі да адной дэкі. Гэта зручна, калі падчас выкананьня неабходна хутка пераключыцца на іншы тэмбр.
Лад клясычнай гішпанскай гітары (ад першай струны да шостай): мі-сі-соль-рэ-ля-мі. Лад расейскай (мажорнай) сямістрункі: рэ-сі-соль-рэ-сі-соль-рэ. Існуюць і іншыя лады.
Гітары вырабляюцца як фабрыках, так і асобнымі майстрамі (т. зв. майстровыя гітары).
Часткі гітары рэдагаваць
- галоўка грыфа
- верхні парожак
- калкі
- лады
- анкерны стрыжань
- кропкі на грыфе
- грыф
- падстава грыфа і гузік
- корпус.
- гуказдымальнікі ў электрагітар
- рэгулятары гучнасьці і тэмбру
- падстаўка
- Pickguard
Тлустым вылучаныя асноўныя канструктыўныя дэталі.
Корпус з плоскімі дэкамі і характэрнай перамычкай вырабляецца з дрэва або заменьнікаў. Гуказдымальнікі могуць таксама часова прымацоўвацца на гітару
Аксэсуары рэдагаваць
- Круцёлка
- Кіпцюры
- Ключ, гітарны ключ — прылада для рэгуляваньня становішча грыфа акустычнай гітары з мэтай зьмены вышыні струн над грыфам. Звычайна ўяўляе сабой шасьціграньнік — адмысловы або прыстасаваны зь іншых інструмэнтальных набораў.
- Мэдыятар
- Падстаўка
- Стойка
- Паралон кладзецца на левую нагу, каб гітара больш надзейна трымалася.
У адрозьненьне ад, напрыклад, дзьмухавых інструмэнтаў, нацягненьне струн памяншаецца і гітара разладжваецца. Для наладкі гітары могуць выкарыстоўвацца цюнеры.