Дзяніс Івашын
Дзяніс Івашын (нар. 6 чэрвеня 1979) — беларускі журналіст і палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.
Дзяніс Івашын | |
Дзяніс Івашын у судзе, 2017 год | |
Імя пры нараджэньні | Дзяніс Яўгенавіч Івашын |
---|---|
Род дзейнасьці | журналіст |
Дата нараджэньня | 6 чэрвеня 1979 (45 гадоў) |
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Беларусь |
Занятак | журналіст |
Месца працы | InformNapalm, Новы час |
Жанры | рассьледвальніцкая журналістыка |
Жонка | Вольга Івашына |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьВырас і пражываў у Горадні. Паводле адукацыі эканаміст і палітоляг[1].
У 2014 годзе быў актыўным удзельнікам Эўрамайдану ва Ўкраіне, ад пачатку расейска-ўкраінскай вайны займаўся дабрачыннасьцю для перасяленцаў з зоны АТА ва Ўкраіне. Пазьней далучыўся да міжнароднай валянтэрскай супольнасьці «ІнфармНапалм», якая дасьледуе ўплыў расейскай агрэсіі на іншыя краіны, як OSINT(bg)-дасьледчык і перакладчык. Стаў галоўным рэдактарам беларускамоўнай вэрсіі рэсурсу.
У 2017 годзе арыштоўваўся на пяць содняў судом Фрунзэнскага раёну Менску (судзьдзя — Яўген Пісарэвіч) за асьвятленьне мерапрыемстваў на Дзень Волі[2].
З 2018 году — пазаштатны карэспандэнт газэты «Новы час»[3]. У 2018 годзе газэта апублікавала сэрыю артыкулаў Івашына «Хто і як павінен будаваць» пра магчымых уладальнікаў рэстаранна-забаўляльнага комплексу «па-расейску: Поедем поедим» каля мэмарыяла Курапаты. У жніўні прадпрымальнік Аркадзь Ізраілевіч падаў у суд пазоў пра абарону гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі[4], запатрабаваў кампэнсацыю 40000 BYN ад «Новага часу» й 1000 BYN ад Івашына. У верасьні суд Савецкага раёну Менска адмовіў Ізраілевічу ў задавальненьні пазову й абавязаў пазоўніка кампэнсаваць адказчыкам паслугі адвакатаў — 600 BYN[5].
Акрамя забудовы Курапатаў, апублікаваў расьсьледаваньні пра ўплыў расейскіх нацыяналістаў у Беларусі, пра пераход былых байцоў украінскага спэцыяльнага аддзелу міліцыі «Бэркут» у сілавыя структуры рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі[3].
Арышт і ўвязьненьне
рэдагавацьЗатрыманы супрацоўнікамі КДБ 12 сакавіка 2021 году, на наступны дзень пасьля інтэрвію каналу «Настоящее время», у якім паведаміў пра вынікі свайго журналісцкага расьсьледваньня[6]. Абвінавачаны ва «ўмяшальніцтве ў дзейнасьць супрацоўнікаў органаў унутраных справаў» (арт. 365 КК)[7]. Калегі й блізкія зьвязваюць ягоны арышт з прафэсійнай журналісцкай дзейнасьцю, у прыватнасьці з публікацыяй расьсьледваньня пра «Бэркут»[8].
Яго затрыманьне выклікала занепакоенасьць у Міністэрстве замежных справаў Украіны(uk), якое 15 сакавіка 2021 году заявіла, што Івашын толькі «дапамагаў расказваць сьвету пра злачынствы падчас расейскай агрэсіі супраць Украіны», у той час як журналісцкая дзейнасьць ня можа й не павінна быць падставаю для перасьледу[9].
24 сакавіка 2021 году сумеснай заяваю васьмі арганізацыяў, сярод якіх Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтар, быў прызнаны палітычным вязьнем[10]. Міжнароднае таварыства правоў чалавека таксама прызнала Івашына палітвязьнем[7]. 30 чэрвеня 2021 году шэфства над палітычным зьняволеным узяў Шон Хогі, дэпутат Дойл Эрэн(be)[11][12].
Восеньню 2021 году Івашыну выставілі яшчэ адно абвінавачваньне за «здраду дзяржаве» (арт. 366 КК)[13]. У час зьняволеньня Івашына шматразова кідалі ў карцар[13].
Сям’я
рэдагавацьІвашын мае ўкраінскія карані з боку бацькі, які паходзіць з Дніпро, і статус «замежнага ўкраінца(uk)»[6]. Бацька памёр; станам на 2021 год сям’я Івашына: маці Людміла, жонка Вольга й старэйшы брат Мікалай, які жыве ў Францыі[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Маці журналіста Дзяніса Івашына: Я буду змагацца за свайго сына да канца // Новы час. — 2021. — № 27 (735). — С. 6–7.
- ^ Редактор и журналист сайта InformNapalm Беларусь Денис Ивашин осуждён на 5 суток за работу на Дне Воле (видео) (рас.). Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар (2017-03-28). Праверана 2021-07-25 г. Архіўная копія ад 2021-07-25 г.
- ^ а б «Зрабіць з яго баевіка не атрымаецца»: хто такі журналіст Дзяніс Івашын, якога КДБ затрымаў у Горадні — Белсат, 21.04.2021
- ^ Бізнэсмэн Ізраілевіч падаў у суд на газету «Новы час» за расследаванні пра рэстаран у Курапатах. Наша Ніва (2018-10-08). Праверана 2018-09-19 г.
- ^ Не виноваты они // БелГазета. — 2018. — № 34 (1160). — 18 верасьня. — С. 2.
- ^ а б «Ён змагаўся за праўду». Чым вядомы Дзяніс Івашын, якога затрымаў КДБ, і пры чым тут Украіна (бел.) БелаПАН. Свабода (2021-03-15). Праверана 2021-03-20 г. Архіўная копія ад 2021-03-20 г.
- ^ а б Die politischen Gefangenen in Belarus nicht vergessen! (ням.) // Für die Menschenrechte. — Міжнароднае таварыства правоў чалавека, 2021. — № 6. — С. 4.
- ^ Зьняволены журналіст Дзяніс Івашын трапіў у карцар — Радыё Свабода, 21 чэрвеня 2021 г.
- ^ Відповідь пресслужби МЗС України на запити ЗМІ щодо затримання в Білорусі журналіста Дениса Івашина (укр.). Міністэрства замежных справаў Украіны(uk) (2021-03-15). Праверана 2021-08-08 г. Архіўная копія ад 2021-03-15 г.
- ^ Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Дзяніса Івашына (бел.). Вясна (2021-03-24). Праверана 2021-04-23 г. Архіўная копія ад 2021-04-23 г.
- ^ Irish and German MPs adopt three political prisoners from Belarus (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2021-06-30). Праверана 2021-07-05 г. Архіўная копія ад 2021-07-05 г.
- ^ Paul Cunningham.(en) (2021-07-15) Irish politicians sponsor Belarus political prisoners (анг.). RTÉ.ie(en). Праверана 2021-07-16 г. Архіўная копія ад 2021-07-16 г.
- ^ а б АД. (2021-10-30) Новае абвінавачванне журналісту Дзянісу Івашыну ў «здрадзе дзяржаве» пацвердзілася (бел.). Белсат. Праверана 2021-10-30 г. Архіўная копія ад 2021-10-30 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Дзяніс Івашын — старонка палітвязьня на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна»