Чэслаў Немэн (сапраўднае імя: Чэслаў Юліюш Выдрыцкі, па-польску: Czesław Niemen, Czesław Juliusz Wydrzycki; 16 лютага 1939, Старыя Васілішкі — 17 студзеня 2004, Варшава) — выбітны польскі музыка, кампазытар і сьпявак беларускага паходжання.

Чэслаў Немэн
Чэслаў Юліюш Выдрыцкі
Popiersie Czesław Niemen ssj 20060914.jpg
Помнік Чэславу Немэну ў Кельцах
Дата нараджэньня 16 лютага 1939
Месца нараджэньня Сьцяг ПольшчыСтарыя Васілішкі, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка
Дата сьмерці 17 студзеня 2004
Месца сьмерці Варшава, Польшча
Прычына сьмерці рак
Месца пахаваньня
Грамадзянства Сьцяг ПольшчыПольшча
Занятак кампазытар, аўтар-выканаўца, сьпявак, выканаўца-запісвальнік, мультыінструмэнталіст
Жанры рок-музыка
Інструмэнты арган[d] і голас[d]
Гурты Niebiesko-Czarni, Akwarele, Aerolit
Дзеці Натальля Немэн[d] і Элеанора Немэн[d]
Узнагароды
Залаты крыж Заслугі
Заслужаны дзяяч культуры Польшчы
Сайт Старонка пра Чэслава Немэна

Раньнія гадыРэдагаваць

Нарадзіўся 16 лютага 1939 году ў Старых Васілішках на Гарадзеншчыне (цяпер Шчучынскі раён).

Навучаўся ў музыкальнай пэдагагічнай вучэльні ў Горадні, па клясе домры. Як узгадваў аднакурснік і сябра Немэна Мікалай Шышыгін, Чэслаў быў выключна адукаваным чалавекам, але вельмі сумаваў па сваіх Старых Васілішках, адкуль быў родам, і часта зьяжджаў туды, прапускаючы заняткі. Пасьля году навучаньня Немэн быў выключаны з вучэльні[1].

У 1958 годзе сям’я Выдрыцкіх пераехала ў Гданьск, дзе Чэслаў паступіў у вышэйшую музычную школу. У пачатку 1960-х ён ужо пачаў выступаць на польскай эстрадзе, а ў 1962 стаў удзельнікам ансамбля Niebiesko-Czarni, дзе быў ня толькі вакалістам, але і складаў песьні. Група карысталася посьпехам як у Польшчы, так і за яе межамі і нават выступала ў парыскай «Алімпіі». Менавіта ў гэты пэрыяд Выдрыцкі ўзяў сабе псэўданім Немэн (у гонар ракі Нёман, на якой ён вырас).

Творчая дзейнасьцьРэдагаваць

Першае прызнаньне прыйшло да артыста ў 1964 годзе, калі Марлен Дытрых запісала нямецкую вэрсію яго песьні «Czy mnie jeszcze pamiętasz?». У 1966 годзе Чэслаў пачаў складаць матэрыял у духу соўл, а для радыёпраграм запісаў некалькі расейскіх народных песень.

Калі Немэн другі раз патрапіў у Парыж, яму давялося выступаць разам з такімі знакамітасьцямі як Spencer Davis Group, Kinks і Pretty Things. З-за мяжы Чэслаў вярнуўся з ідэямі хіпі. Ён адпусьціў доўгія валасы, цалкам зьмяніў імідж, а яго новыя музычныя прыхільнасьці знаходзіліся пад моцным уплывам чорнага соўлу.

У пачатку 1967 году Немэн сышоў з Niebiesko-Czarni і распачаў уласную кар’еру, сабраўшы гурт Akwarele. Улетку таго ж году Чэслаў выступіў на фэсьце ў Сопаце, дзе зрабіў сэнсацыю песьняй «Дзіўны гэты сьвет» («Dziwny jest ten świat»). Песьня прынесла сьпеваку першую прэмію. З «Акварэлямі» Немэн запісаў тры альбомы (зь іх найболей удалыя першыя два), правёў сэрыю тураў і прыняў удзел у шэрагу фэстаў.

У 1969 годзе Чэслаў у цалкам новым асяродзьдзі стварыў альбом Niemen Enigmatic, дзе выкарыстаў вершы вядомага польскага паэта Цыпрыяна Норвіда. У пачатку 1970-х у творчасьці музыкі ў адрозьненьне ад раньніх соўл-арыентаваных прац пачалі пераважаць прагрэсіўныя павевы. Зьмена стылю запатрабавала і зьмены суправаджалага складу, і цяпер каманда артыста, якая складалася з будучых чальцоў SBB, звалася проста Niemen. Новы калектыў шмат гастраляваў у сябе на радзіме, выяжджаў у Нямеччыну, Чэхаславакію, Фінляндыю і Вугоршчыну, а таксама стаў удзельнікам цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх Гульняў у Мюнхэне.

У гэты пэрыяд Чэслаў запісаў для фірмы «CBS» некалькі англамоўных плытаў. У 1974 годзе Немэн сабраў чарговы праект, Aerolit, зь якім выпусьціў джаз-рокавы альбом. Новая каманда распалася вельмі хутка, і наступную кружэлку музыка запісваў практычна ў адзіночку. Калі гучаньне Katharsis было чыста электронным, то праца 1978 Idee Fixe зьяўлялася разнаплянавай. Тут можна было пачуць і фальклёрныя стылізацыі, і электронны авангард і фанк і шматузроўневыя імправізацыі. Да канца 1970-х гастрольная дзейнасьць артыста моцна скарацілася. У 1978 году ён выпусьціў касэту з залатымі гітамі, а ў наступным годзе — кружэлку з падобным матэрыялам. У чэрвені 1979 году Чэслаў Немэн выступіў на фестывалі ў Аполі, а 24 жніўня 1979 году ў Сопаце атрымаў гран-пры фэстывалю Інтэрбачаньня за песьню «Да прыходу вясны». На хвалі прызнаньня ўжо ў верасьні 1979 году Чэслаў Немэн наведаў родныя Старыя Васілішкі. Напрыканцы 1979 году была выпушчаная супраць волі музыкі кружэлка Пастскрыптум, прэзэнтацыя якой адбылося ў студзені 1980 году ў Канах і якая падводзіла свайго роду рысу вялікага этапу яго творчага шляху.

У 1980-х Немэн экспэрымэнтаваў з электроннымі гукамі, а потым захапіўся кампутарнай графікай. Перад тым як зьнікнуць з поля зроку на доўгі час Немэн выступіў на канцэрце «Old Rock Meeting», прысьвечаным 25-годзьдзю польскага року, і ў 1989 годзе выпусьціў альбом Terra Deflorata.

 
Магіла Немэна на Павонзках

17 студзеня 2004 году Чэслаў Немэн памёр ад раку. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве. У апошнюю дарогу артыста праводзілі найбліжэйшыя родныя, сябры, прадстаўнікі ўладаў і фаны. Урну з парэшткамі Немана пахавалі ў катакомбах. Калі пачыналася пахаваньне, з ініцыятывы Радыётройкі на ўсіх радыёстанцыях Польшчы загучала песьня «Дзіўны гэты сьвет» — найбольш вядомая з рэпэртуару Чэслава Немэна.

Ушанаваньне памяціРэдагаваць

20 лютага 2011 году ў беларускай вёсцы Старыя Васілішкі ў доме, дзе нарадзіўся Чэслаў Немэн, адкрыты музэй яго імя. У склад арыгінальнай экспазыцыі музэю ўваходзяць экспанаты, перададзеныя яму жыхарамі Старых Васілішак, якія атрымалі іх ад сям’і артыста падчас сваіх паездак у Польшчу.

ДыскаграфіяРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць