Палац віцэ-адміністратара (Горадня)

палац у Горадні (Беларусь)
(Перанакіравана з «Палац Валіцкіх (Горадня)»)
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац віцэ-адміністратара
Палац віцэ-адміністратара
Палац віцэ-адміністратара
Краіна Беларусь
Места Горадня
Каардынаты 53°41′06″ пн. ш. 23°49′50″ у. д. / 53.685° пн. ш. 23.83056° у. д. / 53.685; 23.83056Каардынаты: 53°41′06″ пн. ш. 23°49′50″ у. д. / 53.685° пн. ш. 23.83056° у. д. / 53.685; 23.83056
Архітэктурны стыль клясыцызм
Заснавальнік Антоні Тызэнгаўз
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Палац віцэ-адміністратара на мапе Беларусі
Палац віцэ-адміністратара
Палац віцэ-адміністратара
Палац віцэ-адміністратара
Палац віцэ-адміністратара на Вікісховішчы

Палац віцэ-адміністратара (палац Валіцкага, Архірэйскі дом) — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца на Гарадніцы, на гістарычнай Грандзіцкай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Н. Орда, 1860-я гг.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Будаваньне палаца вялося ў 1776—1793 гадох паводле праекту архітэктара Я. Мёзера. Сутарэньні выкарыстоўваліся пад гаспадарчыя патрэбы, верхні трэці паверх (18 пакояў) — пад пасольства. Неўзабаве кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі перадаў будынак падскарбію Антонію Дзяконскаму.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У 1797 годзе палац апынуўся ў валоданьні навукоўца, авантурыста і філянтропа Міхала Валіцкага, а перад вайной 1812 году ў будынку квартэраваў Данскі казачы корпус Мацьвея Платава. Па заняцьці места французамі тут знаходзіўся штаб францускай арміі.

У 1849 годзе Леапольд Валіцкі прадаў палац Урадаваму сыноду Расейскай імпэрыі. Тут разьмяшчалася духоўная кансысторыя, жытло для сьвятароў, архірэйская рэзыдэнцыя. Пры Архірэйскім доме існавала царква Сьвятога Яна Прадцечы, якую ў 1875 годзе асьвяцілі ў гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Яна і Яўстахія. Таксама ў доме дзеялі Сафійскае брацтва і царкоўна-археалягічны камітэт, а пазьней музэй (у 1911 годзе яго старшынём быў І. Глебаў, а загаднікам — К. Міхалоўскі) і навуковы цэнтар. У 1901 годзе ў палацы працавала школа абразоў Постнікава і Струпінскага[1].

Найноўшы час

рэдагаваць
 
Ганаровая варта Першага беларускага палка, 1919 г.

У 1919 годзе ў палацы разьмяшчалася Беларуская вайсковая камэндатура, а ў 1921 годзе — беларуская гімназія.

За савецкім часам у будынку знаходзіліся пераважна навучальныя ўстановы, у тым ліку дом піянэраў і мэдычны інстытут.

У 2000-я гады будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 2007 годзе ў выніку рэканструкцыі правы (паўночны) флігель палаца зруйнавалі (прытым, што будынак ня меў ніякай ступені аварыйнасьці[2]), на яго месцы збудавалі новы будынак царквы[3] з пазалочаным купалам.

Архітэктура

рэдагаваць
 
Правы флігель па набудове пазалочанага купала

Помнік архітэктуры раньняга клясыцызму. Гэта 3-павярховы, прастакутны ў пляне будынак, накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад вылучаецца неглыбокім рызалітам, падзеленым буйнымі лапаткамі і завершаным прастакутным франтонам. З бакоў палаца разьмяшчаюцца сымэтрычныя 1-павярховыя мураваныя флігелі, які ўтвараюць перад ім паўадкрыты двор[4].

Плян калідорны. На першым паверсе захаваліся цыліндрычныя скляпеньні з распалубкамі. Інтэр’ер будынка зьмяніўся.

Перад палацам і зь яго бакоў існаваў парк рэгулярнага пляну (цяпер часткова адноўлены).

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Максіма Горкага, 2/2
  1. ^ Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. — Горадня-Вроцлаў, 2012.
  2. ^ Тэхнічнае заключэнне па стану флігеля палаца віцэ-адміністратара (вул. Горкага 2) , Harodnia.com
  3. ^ У Горадні зруйнавалі флігель палаца каралеўскага адміністратара, Радыё Свабода, 1 жніўня 2007 г.
  4. ^ Кулагін А. Гродзенскі палац адміністратара // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 180.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. — Горадня — Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — 370 с. ISBN 978-93-61617-77-8.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  613Г000230