Лейб Найдус
Лейб На́йдус (6 лістапада 1890, Горадня - 23 ліпеня 1918, Горадня) - габрэйскі паэт.
Лейб Найдус | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Лейб Найдус |
Нарадзіўся | 6 лістапада 1890 Горадня |
Памёр | 23 ліпеня 1918 Горадня |
Пахаваны | Горадня |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | аўтар, паэт і пісьменьнік |
Кірунак | паэзія |
Мова | ідыш |
Дэбют | 1907 у газэце "Роман Кайтунг" |
Значныя творы | Зямля абуджаецца |
Подпіс | ![]() |
http://www.klesmer-musik.de/ergets_shtil.htm |
ЖыцьцёРэдагаваць
Паходзіў зь інтылігентнае жыдоўскае сям'і Ісака й Рахілі Найдусаў. Ведаў некалькі моваў, пісаў на ідыш, па-беларуску, па-польску і па-расейску. Дзяцінства правёў у Кусьціне. Скончыўшы ў Горадні пачатковую школу, у 1891 паехаў навучацца ў камэрцыйную вучэльню ў Радаме. Адтуль перавёўся ў Беластоцкую рэальную вучыльню. У 1905 яго выключылі за ўдзел у рэвалюцыйным руху й за сацыялістычныя погляды. Пасьля навучаўся ў Ковенскай вучэльні, адкуль яго таксама і па той жа прычыне выключылі ў 1907. У 1908-1911 вучыўся ў Віленскай сярэдняй рэальнай школе.
Першы свой верш на расейскай мове апублікаваў у часопісе "Полевое панно", на ідышы 1907 у варшаўскай газэце "Роман Цайтунг". У 1915 выйшаў першы ягоны зборнік "Лірыка". У сваіх вершах зьвяртаўся да жыдоўскае культуры. Найбольш значнымі творамі лічацца паэма "Зямля абуджаецца" (Di erd dervakht). Перакладаў з францускае й расейскае моваў на ідыш (у тым ліку Бадлера, Верлена, Растана, Мюсэ, Гайнэ, Гётэ, Шэлі, Пушкіна, Лермантава).
ЗборнікіРэдагаваць
Магіла НайдусаРэдагаваць
Найдус быў пахаваны на Новых габрэйскіх могілках. У 1960-х савецкія ўлады Горадні зьнеслі могілкі, зьнішчылі пахаваньні, у тым ліку і магілу Найдуса з помнікам у выглядзе анёлу. У 1963 на месцы могілак быў адчынены стадыён "Чырвонае знамя".
У 2002 - 2003 гг. гарадзкія ўлады правялі глябальную рэканструкцыю стадыёну, падчас якой грунт з могілак разам з астанкамі людзей быў развезены на падсыпку вуліцаў і іншыя гаспадарчыя патрэбы па ўсім горадзе.
ПамяцьРэдагаваць
У 1920-я гады ў Варшаве быў створаны Камітэт і Фонд паэта. Іх намаганьнямі ў Горадні яго імем названа вуліца, а ў 1927-1928 у Варшаве выдадзеныя пяць тамоў яго паэтычных твораў: "Кніга вершаў", "Лірыка", "Літоўскія арабескі", "Сьвет Парнаса", "Расейская паэзія".
У 1938 у зборніку "Lider" былі апублікаваныя вершы для дзяцей, у 1958 у Буэнас-Айрэсе выйшлі выбраныя творы. На беларускую мову частку твораў пераклаў Максім Танк.
Імем паэта названа габрэйскае культурна-асьветніцкае таварыства Горадні.