Андрэй Хмель
Андрэй Валер’евіч Хмель (нар. 1983, Ліда) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Андрэй Валер’евіч Хмель | |
старшыня Гарадзенскага ГВК | |
---|---|
30 траўня 2023 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Мечыслаў Гой |
Міністар Мінжылкамгасу | |
4 чэрвеня 2020 — 29 траўня 2023 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Аляксандар Церахаў |
намесьнік міністра Мінпрыроды | |
8 сьнежня 2017 — 3 чэрвеня 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Андрэй Кабякоў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1983 |
Адукацыя: |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў 1983 годзе ў Лідзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны аграры тэхнічны ўніверсітэт у 2006 годзе, у 2011 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.
Рабіў інжынэрам-энэргетыкам аддзела галоўнага энергетыка ТАА «Біякам Тэхналогія», галоўным спэцыялістам аддзела энэргетыкі і паліва Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта, узначальваў Гарадзенскае ўнітарнае камунальнае вытворчае прадпрыемства «Гарсьвятло»[1]. З траўня 2016 году рабіў генэральным дырэктарам АУПП «Гарадзенская гарадзкая жыльлёва-камунальная гаспадарка»[1]. З 8 сьнежня 2017 году — намесьнік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь. З 4 чэрвеня 2020 году па 30 траўня 2023 году быў Міністрам жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[2]. 30 траўня 2023 году прызначаны старшынём Гарадзенскага гарадзкога выканаўчага камітэту[3].