Рэстаўрацыя

апекаваньне матэрыяльнай культурнай спадчынай

Рэстаўрацыя — захады па аднаўленьні першапачатковага выгляду, формы, вяртаньне перашпачатковай мастацкай вартасьці помніку гісторыі і культуры або твору мастацтва (збудаваньня, карціны і інш.) на падставе пэўных крыніцаў і дасьледаваньняў зь безумоўным захаваньнем аўтэнтычных фрагмэнтаў. Клясыфікацыя рэстаўрацыйных працаў звычайна праводзіцца паводле матэрыялу вырабу, які падлягае аднаўленьню.

Рэстаўрацыя вежы Мірскага замка. Усярэдзіне — аголенае цагельнае мураваньне.

Рэстаўрацыйныя працы маюць на мэце спрыяць захаваньню прадмета, або аб’екта, таму рэстаўрацыя зьяўляецца адной з паддысцыплінаў кансэрвацыі. Зь іншага боку рэстаўрацыя ўключае ў сябе і элемэнты рамонту. Таму важным кампанэнтам рэстаўрацыі робіцца зьмяненьне існуючага віду помніку для больш поўнага раскрыцьця яго мастацкіх якасьцяў, што дазваляе падкрэсьліць яго асаблівую грамадзкую значнасьць і стварыць ўмовы для бясьпечнага існаваньня.

Складнікі

рэдагаваць

Рэстаўрацыя (у тым ліку і фрагмэнтарная) складаецца зь дзьвюх апэрацыяў:

  • раскрыцьцё помніка шляхам выдаленьня пазьнейшых, скажаючых яго элемэнтаў,
  • узнаўленьне страчаных элемэнтаў.

Рэстаўрацыйнае ўмяшальніцтва мэтазгодна ў трох выпадках:

  • пры пагрозе фізычнай захаванасьці аб’екту. У гэтым выпадку рэстаўрацыйнае ўмяшальніцтва мусіць насіць з большага лякальны характар і закранаць толькі пашкоджаныя дэталі і не распаўсюджвацца на элемэнты, якім не пагражае разбурэньне;
  • пры наяўнасьці напластаваньняў, якія хаваюць добра заваны аўтэнтычны аўтарскі твор, а таксама пры адсутнасьці значнай дыфузіі між аўтарскімі і неаўтарскімі некаштоўнымі напластаваньнямі. Ізноў жа мусіць быць гарантаваны добрыя ўмовы захаваньня для раскрываемых аб’ектаў;
  • пры дысгарманічным парушэньні цэласнасьці эстэтычнага ўспрыняцьця помніка.

Варта памятаць, што мэтай рэстаўрацыі ёсьць не узнаўленьне аб’екта наноў, а падаўжэньне тэрміну між рэстаўрацыйнымі ўмяшальніцтвамі, працягваньне тэрміну існаваньня аб’екту ў часе.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Мартыненко И. О соблюдении международно-правовых требований. У: Каштоўнасьці мінуўшчыны - 5: Рэстаўрацыя і выкарыстанне помнікаў гісторыі і культуры: Матэрыялы канферэнцыі. Мінск, 17 красавіка 2001 г. Мн., 2001. ISBN 985-6305-24-1

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Рэстаўрацыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў