Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

(Перанакіравана з «Белстат»)

Нацыяна́льны статысты́чны камітэ́т Рэспу́блікі Белару́сь (Белстат) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць вядзеньне падлікаў. Старшыня камітэту ды 4 ягоныя намесьнікі прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам. Прэзыдэнтам таксама ўхваляецца склад калегіі камітэту з удзелам старшыні, ягоных намесьнікаў і кіраўнікоў цэнтральных ды мясцовых падразьдзяленьняў, падпарадкаваных камітэту ўстановаў. З 27 сьнежня 2014 году пасаду старшыні камітэту займае Іна Мядзьведзева.

Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура НСК РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (33 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, Партызанскі пр., д. 12
Старшыня Іна Мядзьведзева
Першая намесьніца Ірына Кангро
Намесьнікі Алена Кухарэвіч, Жанна Васілеўская, Вольга Доўнар[1]
Кіроўны орган Калегія
Бюджэт 81 315 млн рублёў[2] (2010 год; 27 162 тыс $[3])
Колькасьць супрацоўнікаў 1500 (2018 год)
Сайт belstat.gov.by/by
Колішняя назва Дзяржаўны камітэт па статыстыцы і аналізе (да 23 верасьня 1994 г.), Міністэрства статыстыкі і аналізу (да 26 жніўня 2008 г.)
  • Апарат — 15 галоўных управаў, 2 управы й 4 аддзелы.
  • 7 управаў вобласьцяў ды Менску;
  • 6 вылічальных цэнтраў у вабласных цэнтрах.

Паводле ўставы камітэт мае наступныя задачы:

  • распрацоўка прыёмаў падліку паводле міжнародных абавязкаў;
  • збор, апрацоўка, абагуленьне, накапленьне, захаваньне й абарона зьвестак аб падліках;
  • перадача зводных зьвестак прэзыдэнту і ягонай адміністрацыі, Нацыянальнаму сходу, ураду і яго ведамствам, Камітэту дзяржаўнага кантролю, выканаўчым камітэтам вобласьцяў ды Менску;
  • распаўсюд зводных зьвестак.

Паўнамоцтвы

рэдагаваць

Паводле ўставы ведамства мае паўнамоцтвы на:

  • атрыманьне ад установаў зьвестак для вядзеньня падлікаў ды стварэньня зводаў зьвестак;
  • атрыманьне зьвестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў ды іншых базаў зьвестак дзяржаўных установаў;
  • прыцягненьне асобаў да падліковых назіраньняў;
  • бясплатнае атрыманьне ад асобаў першасных падліковых зьвестак у запатрабаваным аб’ёме і ў тэрмін;
  • бясплатнае атрыманьне ад упаўнаважаных на вядзеньне падлікаў установаў зводных зьвестак аб праведзеных назіраньнях;
  • спраўджаньне першасных зьвестак шляхам супастаўленьня са зьвесткамі першасных уліковых дакумэнтаў;
  • атрыманьне тлумачэньняў пры выяўленьні скажэньняў справаздачаў аб падліках;
  • выданьне загадаў аб выпраўленьні выяўленых скажэньняў справаздачаў;
  • ухваленьне ведамасных пастановаў;
  • прыцягненьне для распрацоўкі прыёмаў падліку навукова-дасьледніцкіх установаў, навукоўцаў і адмыслоўцаў;
  • тлумачэньне вядзеньня дзяржаўных падлікаў у сродках масавай інфармацыі;
  • супрацу з адпаведнымі ведамствамі іншых дзяржаваў ды міжнароднымі арганізацыямі;
  • распаўсюд зводных зьвестак аб падліках за плату;
  • стварэньне й вядзеньне сьпісу падлікаў;
  • стварэньне, ператварэньне, касаваньне ды ўхваленьне статутаў падпарадкаваных установаў[4].

Мінуўшчына

рэдагаваць

За 2017 год Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь склаў звыш 2 000 000 справаздачаў. На кастрычнік 2018 году Нацстаткам Беларусі налічваў звыш 1500 супрацоўнікаў[5], зь іх 93 % складалі жанчыны[6].

  1. ^ Інфармацыя пра кіраўніцтва // Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 14 студзеня 2020 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 14 чэрвеня 2011 г.
  3. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 23 верасьня 2010 г.
  4. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (25 лютага 2011). Праверана 17 чэрвеня 2011 г.
  5. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Сёньня ва ўсім свеце адзначаюць Дзень статыстыкі // Белтэлерадыёкампанія, 20 кастрычніка 2018 г. Праверана 24 студзеня 2020 г.
  6. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Беларусь адзначае Дзень работнікаў статыстыкі // Белтэлерадыёкампанія, 23 жніўня 2018 г. Праверана 24 студзеня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Звароты грамадзянаў // Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 14 студзеня 2020 г.