Павал Мажэйка
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мажэйка.
Павал Мажэйка (нар. 25 траўня 1978, Горадня) — беларускі журналіст.
Павал Мажэйка | |
Род дзейнасьці | беларускі журналіст |
---|---|
Дата нараджэньня | 25 траўня 1978 (44 гады) |
Месца нараджэньня | ![]() |
Занятак | журналіст |
Навучаўся на гістарычным факультэце Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў у газэце «Пагоня».
За артыкулы пад час прэзыдэнцкай кампаніі 2001 году асуджаны 24 чэрвеня 2002 году разам з рэдактарам «Пагоні» Міколам Маркевічам Ленінскім раённым судом Горадні да двух гадоў абмежаваньня волі за «паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі з абвінавачаньнем яго ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкіх злачынстваў»[1].
Адбываў пакараньне на «хіміі» — у папраўчай установе адкрытага тыпу №1 пры Жлобінскім РАУС. Агулам 6 месяцаў і 21 дзень.
21 сакавіка 2003 году ўмоўна-датэрмінова вызвалены згодна з пастановай суду Жлобінскага раёну (старшыня суду Жлобінскага раёну Віктар Малашэнка). Вымушаны быў адзначацца ў міліцыі да 1 верасьня.
Пад час выбараў 2006 году прэс-сакратар А. Мілінкевіча, пасьля — грамадзкі лідэр Гарадзеншчыны. Актывіст рухаў «За Свабоду», «Выратуем Горадню ад разбурэньняў», адзін з арганізатараў кампаніі «Год беларускай дзяржаўнасьці-2008» у Горадні. Каардынатар сэрыі «Гарадзенская бібліятэка».
БелсатРэдагаваць
Ад 2007 году аўтар публіцыстычнай праграмы «Госьць Белсату» спадарожнікавага каналу «Белсат».
У сакавіку 2009 году заявіў пра сыход з тэлеканалу ў знак нязгоды з рашэньнем звольніць дырэктара Белсату Агнешку Рамашэўску. Пасьля вырашэньня канфлікту, абое вярнуліся на свае пасады.
Ад 1 чэрвеня 2009 году выконвае функцыі ўпаўнаважанага дырэктара да справаў вытворчасьці «Белсату».
ЗноскіРэдагаваць
- ^ Сяргей Астраўцоў. Адзін дзень палітвязьня Паўла Мажэйкі. 19 лістапада 2007(недаступная спасылка)// Адзін дзень палітвязьня. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2009. — 364 с.: іл. ISBN 978-0-929849-27-0 Старонкі 170-177.