Гарадзенскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Горадняводаканал» ўзьнікла ў 1999 году пасьля пераўтварэньня Гарадзенскае ўправы водаправодна-каналізацыйнае гаспадаркі. Прадпрыемства забясьпечвае места Горадню вадою і адток водастокаў. Яно разьмешчанае на вуліцы Дзяржынскага, 100. Водапровад Горадні самы стары на Беларусі.

Назва рэдагаваць

Назва прадпрыемства на розных мовах і правапісах:

Знак/Мова Назва
  Гарадзенскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Горадняводаканал»
  Гарадзенскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Гроднаводаканал»
  Гродненское унитарное производственное предприятие «Гродноводоканал»

Мінулае рэдагаваць

Гарадзенская ўправа водаправодна-каналізацыйнае гаспадаркі[1][a] — дзяржаўная ўстанова створаная ў лютым 1876 году. Яна самая старая на Беларусі. Управа забясьпечвае места Горадню вадою і выдаляе бытавыя і прамысловыя стокавыя воды з поўнаю чысткаю. Яшчэ выконвае:

  • бягучы і поўны рамонт сетак і збудаваньняў водапровада і водастокаў
  • выдачу тэхнічных умоваў на водазабесьпячэньне і водасток для будынкаў, якія будаваліся і перабудоўваліся
  • нагляд за разумным водакарыстаньнем
  • нагляд за воднымі стокамі

У канцы XIX ст. і пачатку XX ст. водазабесьпячэньне мела рачны водазабор, 2 воданапорныя вежы і вулічную разводзячыя сеткі. У 1940 годзе даўжыня трубаў сеткі была 36 км, моц водазабору 10 тым. м3 у суткі. Пасьля 1950-ых гадоў Горадня пачала расьці і колькасьць насельнікаў павялічвалася. Спажываньне вады павялічылася. У 1988 годзе «Горадняводаканал» меў 2 рачных і 3 падземных водазаборы з больш чым 90 сьвідравінамі глыбінёю 200—250 м. На аднаго насельніка места было назапашана 300 л пітное вады ў суткі. Пітная вада праходзіла чыстку на станцыях ачысткі вады, яе якасьць была пад наглядам хіміка-бактэрыялягічных лябараторыяў і гарадзкое санітарна-эпідэміялягічнае станцыі. Патрэбы прамысловасьці ў тэхнічнае вадзе забясьпечвалі 1 чыгуначны водазабор і 3 вялікіх водазаборы тэхнічнае вады. У 1988 годзе пачалі задумваць будаўніцтва 4-га водазабору тэхнічнае вады.

У 1999 годзе Ўправа ў сувязі з увядзеньем у сілу новага Грамадзянскага кодэксу Беларусі была пераўтвораная і стала называцца ГУВП «Горадняводаканал».

Воданапорныя вежы рэдагаваць

Воданапорныя вежы ў Горадні разьмешчаныя на вуліцы Сьвердалава, 2. Яны былі пабудаваныя ў канцы 19 і пачатку 20 ст.ст. Вежы цагляныя з васьмю кутамі і накрытыя покрывам васьмю кутамі. Вышыня вежаў — 22 мэтры. Сярэдзіна — труба для падачы вады ў вялікую бочку, якая на гары вежы. Ваду бралі зь Нёману. Паўночная вежа пабудаваная ў 1910 годзе, а Паўднёвая вежа ў канцы 19 ст. Нутро вежаў зь дзерава. Паўночная вежа мае 3 паверхі, а Паўднёвая мае 2 паверхі. Імі не карыстаюцца зь сярэдзіны 20 ст. У 1980-ых г.г. тут месьцілася майстэрня Мастацкага фонду БССР.

Воданапорныя вежы — помнік архітэктуры.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Гродно. Энциклопедический справочник.. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Пятруся Броўкі, 1989. — С. 116—117. — 439 с. — 60 000 ас.

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Па-расейску: "Гродненское управление водопроводно-канализационного хозяйства".