Браніслаў Багатырэвіч

Браніслаў Багатырэвіч (па-польску: Bronisław Bohatyrewicz) гербу «Астоя» (1870, Горадня1940, Катынь) — беларуска-польскі вайсковец, адзін з двух ідэнтыфікафаных генэралаў войска польскага, якія былі забітыя падчас катынскага расстрэлу.

Браніслаў Багатырэвіч
Bronisław Bohatyrewicz.PNG
Ostoja herb.svg
Герб «Астоя»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 лютага або 24 красавіка 1870
Горадня, Расейская імпэрыя
Памёр 6 красавіка 1940
Катынь, СССР
Род Багатырэвічы
Бацькі Казімер Багатырэвіч
Марыя з Каваліцкіх
Дзеці Віктар, Казімер
Рэлігія рыма-каталік
Дзейнасьць афіцэр

БіяграфіяРэдагаваць

Багатырэвіч нарадзіўся 24 лютага ці 24 красавіка 1870 году ў Горадні ў шляхецкай сям’і. Служыў у царскай арміі, атрымаў афіцэрскі тытул. У верасьні 1918 году ён далучыўся да польскага войска, у 1918—1919 гадах кіраваў аддзелам мясцовай самаабароны ў Горадні, які потым быў перафармаваны ў беларуска-літоўскую пяхотную дывізію.

У 1919 годзе ён узначаліў 81-ы пяхотны полк. Пасьля заканчэньня польска-савецкай вайны ён прайшоў навучаньне ў Вышэйшай вайсковай школе ў Варшаве. Паміж 1923 і 1926 гадамі Багатырэвіч кіраваў пяхотай у 18-й польскай пяхотнай дывізіі, а ў 1927 годзе быў павышаны да брыгаднага генэрала і сышоў з актыўнай вайсковай службы.

Пасьля савецкага нападу на Польшчу ў 1939 годзе Багатырэвіч быў арыштаваны органамі НКВД і вывезены ў Казельск на тэрыторыі СССР. Увесну 1940 году ён быў расстраляны ў Катыні разам зь некалькімі тысячамі польскіх афіцэраў і генэралам Мечыславам Смаравінскім. Цела Багатырэвіча было знойдзена немцамі ў 1943 годзе падчас эксгумацыі на месцы расстрэлу.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Браніслаў Багатырэвічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў