Прачысьценская саборная царква (Горадня)

Прачысьценская саборная царква ў Горадні — помнік гарадзенскай архітэктурнай школы ХІІ ст.

Гісторыя

рэдагаваць
  • ХІІ ст. — будаўніцтва мураванага храма.
  • XV ст. — аднаўленчыя працы.
  • XVIII ст. — на месцы зруйнаванай царквы збудавана царква Раства Багародзіцы і кляштар базылянак.

Архітэктура

рэдагаваць

Храм быў узьведзены на раней абжытым пагорку ў ХІІ ст. Гэта быў простакутны па форме будынак шырынёю 12,7 мэтру. Унутраныя скляпеньні абапііраліся на 6 слупоў-пілонаў, зь якіх слупы сярэдняй і заходняй пары былі больш магутныя і несьлі на сабе купал. Падобна як іншыя помнікі гарадзенскай школы храм быў выцягнуты па восі ўсход-захад, што дазваляе казаць аб яго базылікальнай структуры, пры чым падкупальная прастора, якая заўважалася вышэй, была зьмешчана на захад. Усе тры апсіды храма былі прамыя, што вылучае яго з шэрагу падобных помнікаў. Мелася тры ўваходы-парталы: галоўны і два бакавыя.

Царква была збудавана з плінфы змацаванай рошчынай з вапны і цёртай цэглы ў тэхніцы парадовай муроўкі. Звонку мур быў упрыгожаны ўстаўкамі з шліфаваных камянёў і маёлікавай пліткі. Знутры ў сьцены былі ўмураваныя галасьнікі, падлога вумуравана з паліваных плітак зялёнага, жоўтага і карычневага колераў. Першапачаткова царква была накрыта сьвінцовымі лістамі.

У XV ст. царква была абкладзена вялікапамернай цэглай-пальчаткай і накрыта дахоўкай «бабровы хвост»

Літаратура

рэдагаваць
  • Чарняўскі, І.М., Жаровіна, Г.П. Нечаканае адкрыцьцё // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі — 4/1982