Мікола Байкоў
Мікола (Мікалай Якубавіч) Байкоў (1889, Бежацк Цьвярской губэрні — пасьля 1945[1]) — беларускі літаратуразнавец, лінгвіст, пэдагог. Дацэнт філялёгіі.[2]
Мікола Байкоў | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 10 лютага 1889 |
---|---|
Месца нараджэньня | Бежацк, Цьвярская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | не раней за 1945 |
Месца вучобы | Маскоўская духоўная акадэмія |
Занятак | літаратуразнаўца, мовазнаўца, пэдагог, лексыкограф |
Навуковая сфэра | Літаратуразнаўства |
Месца працы | Менская духоўная сэмінарыя Менскі настаўніцкі інстытут МБПТ Інстытут мовазнаўства АН БССР |
Вядомы як | складальнік слоўнікаў |
БіяграфіяРэдагаваць
Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію (1913). Выкладаў філязофскія і пэдагагічныя дысцыпліны ў Менскай духоўнай сэмінарыі, у мескай гімназіі ды прыватных навучальных установах. З 1918 чытаў лекцыі ў Менскім настаўніцкім інстытуце. З 1921 выкладнік МБПТ, вучоны сакратар Навукова-тэрміналягічнай камісіі Наркамасьветы БССР, у 1922—1928 Слоўнікавай камісіі Інбелкульту, потым Інстытуту мовазнаўства АН БССР.
Аўтар працаў па літаратуразнаўстве, крытыцы і пэдагогіцы, укладальнік слоўнікаў: «Практычны расійска-беларускі слоўнік» (1924, разам з М. Гарэцкім), «Беларуска-расійскі слоўнік» (1925), «Расійска-беларускі слоўнік» (1928, абодва разам з С. Некрашэвічам), «Практычны беларускі вайсковы слоўнік» (1927, разам з А. Бараноўскім).
Арыштаваны ДПУ БССР 19 ліпеня 1930 па абвінавачаньні ў прыналежнасьці да «Саюзу вызваленьня Беларусі». Вызвалены 2 верасьня 1930. На акадэмічную працу вярнуцца яму не дазволілі.
Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Інспэктараце беларускіх школаў і ў Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску. Улетку 1944 выехаў у Нямеччыну[3], працаваў у рэдакцыі часопіса «Малады змагар». У 1945 арыштаваны савецкімі акупацыйнымі органамі, утрымліваўся ў менскай вязьніцы. Далейшы лёс невядомы[3].
БібліяграфіяРэдагаваць
- М. Байкоў. «Аб творчасьці Натальлі Арсеньевай». / Рэдакцыйная калегія: Зьміцер Жылуновіч, Янка Ліманоўскі, Ігнат Шыпіла // Полымя : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1927. — № 8. — С. 186–194.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Біяграмы ўдзельнікаў кнігадрукавання // Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Менск: Беларускі Гістарычны Агляд, 2002. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»).
- ^ Ігар Кузняцоў. Носьбіты ідэі беларускай дзяржаўнасці — ахвяры таталітарнага рэжыму // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne nr 16
- ^ а б БАЙКОЎ Мікола // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
ЛітаратураРэдагаваць
- Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Менск: Беларускі Гістарычны Агляд, 2002. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»).
- Германовіч І.К. Байкоў Мікалай Якаўлевіч // Германовіч І.К. Беларускія мовазнаўцы. У двух тамах. Том 1. Мн., 2006. С. 44—62.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Др. В. Сянькевіч. Уклад М.Байкова ў беларускую вайсковую тэрміналёгію (бел.) // Зважай. — Таронта: Чырвень, 1989. — № 2 (52). — С. 4-6. — ISSN 5172.