Царства Польскае

дзяржаўнае ўтварэньне ў складзе Расейскай імпэрыі ў 1815—1917 роках

Ца́рства По́льскае (Польскае каралеўства, Кангрэсавая Польшча, «кангрэсоўка», па-расейску: Царство Польское, па-польску: Królestwo Polskie, Królestwo Kongresowe, Kongresówka, Carstwo Polskie) — залежная тэрыторыя ў Эўропе, якая знаходзілася ў вуніі з Расейскай імпэрыяй з 1815 па 1831 гады. У 1831 г., пасля паразы Лістападаўскага паўстання, Царства Польскае было непасрэдна ўключана ў склад Расейскай імпэрый ў яе складзе. У 1864 годзе, пасьля паразы Студзеньскага паўстаньня, расейскі цар пазбавіў Каралеўства Польскае слядоў аўтаноміі, таму край стаў звычайнай тэрыторыяй Расейскай імпэрый і атрымаў назву «Прывісьлянскі край».

Царства Польскае
Царство Польское, Królestwo Polskie
Сьцяг Царства Польскага Герб Царства Польскага
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Царства Польскага
Афіцыйная мова расейская, польская
Сталіца Варшава
Форма кіраваньня
Плошча
 • агульная

127 тыс. км²
Насельніцтва
 • агульнае (1816)

2, 7 млн чал

Пасьля Венскага кангрэса Расея атрымала Царства Польскае, Прусія — Вялікае герцагства Пазнанскае, Аўстрыя — Галіччыну.

Ад гэтага кангрэсу ўтвораныя неафіцыйныя назвы тэрыторыі «кангрэсавая Польшча» (па-польску: Królestwo Kongresowe) і «кангрэсоўка» (па-польску: Kongresówka).

Разьмяшчэньне

рэдагаваць

Царства Польскае займала цэнтральную частку Польшчы: Варшава, Лодзь, Каліш, Сувалкі. Плошча 127 тыс. км², насельніцтва 2,7 млн чал. (1816).

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць
Губэрня губэрнскі горад Пляц, тыс. км² Насельніцтва, тыс. чал.,1905
Варшаўская губэрня Варшава 17,6 2233
Каліская губэрня Каліш 11,3 964
Кялецкая губэрня Кельцы 10,2 899
Ломжынская губэрня Ломжа 10,6 645
Люблінская губэрня Люблін 16,9 1341
Пётркоўская губэрня Пётркаў 12,2 1640
Плоцкая губэрня Плоцк 9,4 613
Радамская губэрня Радам 12,4 917
Сядлецкая губэрня Седльцы 14,3 894
Сувалцкая губэрня Сувалкі 12,4 629
 
Царства Польскае ў 1831 годзе

Палітыка

рэдагаваць

Польшча была зьвязаная з Расеяй асабістай уніяй. Главой дзяржавы быў Цар Польскі (польск. Król Polski, Car Polski). Царамі Польскімі ў гэты пэрыяд станавіліся імпэратары Расеі. Першапачаткова меркавалася, што для таго, каб заняць польскі трон, яны абавязкова павінны каранавацца ў Варшаве, аднак у рэальнасьці гэта зрабіў толькі Мікалай I у 1829 годзе. У 1831 г. Царства Польскае было ўключана непасрэдна ў Расійскую дзяржаву на аснове аўтаноміі.

Аўтаномія і любыя сляды незалежнасці Каралеўства Польскага былі скасаваныя ў 1864 годзе, калі край быў ужо рэгулярнай часткай Расійскай дзяржавы і была створана другая назва «Прывіслянскі край». У 1867 г. было зацьверджана Палажэньне аб губэрнскім і павятовым кіраваньні, у адпаведнасьці зь якім Царства Польскае было падзеленае на 10 губэрняў па тыпе расейскіх. У 1866—1871 гг. былі скасаваныя адзіныя органы кіраваньня Польшчай — Дзяржаўная рада, Адміністрацыйная рада, урадавыя камісіі і Выканаўчы камітэт. Польскае каралеўства як аўтаномная дзяржаўная адзінка фактычна перастала існаваць, ператварыўшыся ў Прывісьлінскі край, які складаўся з уніфікаваных па расейскім узоры губэрняў. Аналягічныя мерапрыемствы праводзіліся і ў сфэры заканадаўства: у 1866 г. на Польшчу было распаўсюджанае дзеяньне расейскага крымінальнага кодэксу, у 1875 г. судаводзтва было перакладзена на расейскую мову.

Сталіца — Варшава.

 
Царства Польскае ў 1861 годзе
 
Царства Польскае ў 1896 годзе

Намесьнікі Царства Польскага

рэдагаваць

Царства Польскае і Беларусь

рэдагаваць

У Сувалцкую губэрню ўваходзілі паўночна-заходнія землі сёньняшняга Гарадзенскага раёну Беларусі (г. зв. Сапоцкіншчына).

Гэта абумовіла адрознасьць ад агульнабеларускага ў разьвіцьці гэтай тэрыторыі. Гэтак, напраклад, уніяцтва было тут скасавана толькі ў 1870-х, а большасьці жыхароў, не жадаючы пераходзіць у праваслаўе, выбрала пасьля 1905 году рыма-каталіцтва.