Палац Агінскіх (Горадня)

палац у Горадні (Беларусь)
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац Агінскіх
Палац Агінскіх, 1903 г.
Палац Агінскіх, 1903 г.
Краіна Беларусь
Места Горадня
Архітэктурны стыль клясыцызм
Аўтар праекту Караль Шыльдхаўз[d]
Заснавальнік Міхал Казімер Агінскі
Дата заснаваньня 1790
Палац Агінскіх на Вікісховішчы

Пала́ц Агі́нскіх — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Сянным Рынку пры Дзям’янаўскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока і клясыцызму.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Палац князёў Агінскіх у Горадні збудавалі ў 1790 годзе паводле праекту архітэктара Караля Шыльдгаўза[1]. Гэты пляц раней належаў Катовічам, потым Рукевічам, а ў 1752 годзе яго выкупіў Міхал Казімер Агінскі[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Паводле інвэнтару 1803 году, першы паверх палаца быў мураваным, а другі — драўляным. Да пачатку XX ст. другі паверх стаў мураваным (магчыма яшчэ ў 1800-я гады).

Найноўшы час

рэдагаваць

За часамі Другой сусьветнай вайны палац цалкам зруйнавалі.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Гэта быў 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з разьвітымі рызалітамі ў цэнтры галоўнага і дваровага фасадаў і 4 алькежамі на кутох. Асноўны аб’ём накрываўся высокім 4-схільным чарапічным дахам[3]. Фасады мелі 2-ярусную кампазыцыю: масіўны ніжні ярус (першы паверх) праразаўся невялікімі гладкімі прастакутнымі ваконнымі праёмамі, больш высокі, ажурны верхні (другі паверх) — рытмічнымі радамі шырокіх акон зь ліштвамі. Рызаліт на галоўным фасадзе завяршаўся невялікім атыкам. Галоўны ўваход вылучаўся стылізаваным портыкам[4].

На мураваным першым паверсе знаходзіліся каморы і парадныя 2-маршавая сходы. Драўляны другі паверх улучаў жылыя пакоі, залі і кухні[5].

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяпер на гэтым месцы сквэр за гатэлем «Нёман»
  1. ^ Чантурия В. А. История архитектуры Белоруссии: в 2 т. Т. 1. — Минск, 1985. — С. 264.
  2. ^ Палац Агінскіх на Сенным рынку, Harodnia.com, 17 жніўня 2010 г.
  3. ^ Гродзенскі дом Агінскага // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2: Габой — Карціна. С. 188.
  4. ^ Гродзенскі дом Агінскага // БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 431.
  5. ^ Гродзенскі дом Агінскага // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 171.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць