Уладзімер Блюднік
беларускі маляр, паэт, празаік
Уладзі́мер Блю́днік (нарадзіўся 1 верасьня 1975 у Зьдзецеле Гарадзенскай вобласьці) — беларускі мастак, паэт, празаік, сябра Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру ў Познані.
Уладзімер Блюднік | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 верасьня 1975 (49 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | маляр, пісьменьнік, паэт |
Мова | беларуская мова |
Жыцьцяпіс
рэдагаваць1993—1998 — навучаўся ў Акадэміі Мастацтваў у Познані. У 1998 годзе атрымаў дыплём у майстэрні літаграфіі прафэсара Л. Мяноўскага. Займаецца рысункам, жывапісам і графікай. Працы Ўладзімера Блюдніка захоўваюцца ў Беларусі, Польшчы, Канадзе, ЗША, Нямеччыне, Гішпаніі, Нідэрляндах і Вэнэсуэле. Аўтар вершаў і апавяданьняў. Жыве і працуе ў Познані.
Творчасьць
рэдагавацьЛітаратурны дэбют адбыўся ў 2008 годзе. У выдавецтве «Белы Крумкач» выйшла кніга «Вяртаньне». Выданьне зьмяшчае вершы, прозу і рэпрадукцыі карцінаў аўтара.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (пол.)