Даўмонт
Даўмонт (? — 5 жніўня 1285) — меркаваны вялікі князь літоўскі (канец XIII ст.). На думку гісторыкаў, мог быць сынам і беспасярэднім наступнікам Трайдзеня[1].
Даўмонт лац. Daŭmont | |
![]() | |
Даўмонт (уяўны партрэт), М. Барвіцкі, 1908 г. | |
вялікі князь літоўскі | |
Папярэднік | Трайдзень |
Наступнік | Будзікід |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | XIII стагодзьдзе |
Памёр | 5 жніўня 1285 |
ІмяРэдагаваць
- Асноўны артыкул: Даўмонт (імя)
Імя Даўмонт зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[2].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Даўмонт складаецца з фармантаў -даў-, які паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны', і -монт- (-мунт-, -мунд-), які паходзіць ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[3]. Такім парадкам, імя Даўмонт азначае «здольны да гарлівасьці» і цалкам адпавядае гоцкаму імю Damundus[4].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Dovmundus (1292 год)[5].
БіяграфіяРэдагаваць
Упамінаецца ў Траецкім летапісе і пазьнейшых летапісах, якія на ім грунтуюцца, як князь, што камандаваў буйным нападам ліцьвінаў на воласьці Алешня і іншыя цьвярскога япіскапа Сімяона і загінуў у бітве з аб’яднаным войскам зь Цьверы, Масквы, Волака Ламскага, Таржка, Дзьмітрава, Зубцова і Ржэвы. Тым часам Васкрасенскі летапіс сьцьвярджае, што Даўмонта захапілі ў палон.
Наступнікам Даўмонта быў, магчыма, Будзікід[6].
Папярэднік Трайдзень |
Вялікі князь літоўскі ?—1285 |
Наступнік Будзікід |
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Пазднякоў В. Даўмонт // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 582.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Hansisches Urkundenbuch. Bd. 1. — Halle, 1876. S. 378.
- ^ Пазднякоў В. Даўмонт // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 583.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)