Андрэй (япіскап цьвярскі)
Андрэй (? — 14 лютага 1324, Багародзічны манастыр на Шошы) — япіскап цьвярскі (1289—1316).
Андрэй | |
![]() | |
Дата сьмерці | 14 лютага 1324 або 1323[1] |
---|---|
Месца пахаваньня | |
Занятак | сьвятар, ігумен, манах |
Бацька | Гердзень[1] |
Маці | Еўпраксія[d] |
Біяграфія
рэдагавацьСын нальшанскага, потым полацкага князя Гердзеня[2]. Магчыма, у 1266 годзе разам з маці і братам трапіў у палон да пскоўскага князя Даўмонта. Заснаваў Багародзічны манастыр на Шошы, быў яго ігуменам (або ігуменам Цьвярскога Отрача манастыра). У 1289 годзе на просьбу цьвярскога князя Міхаіла Яраславіча атрымаў высьвячэньне ад мітрапаліта Максіма на япіскапа цьвярскога. У 1300 годзе разам зь мітрапалітам Максімам і япіскапам растоўскім Сімеонам браў удзел у пасталеньні ў Ноўгарадзе архіяпіскапам наўгародзкім Тэактысты.
Каля 1308—1310 гадоў, напэўна, як вылучэнец князя Міхаіла Яраславіча, незадаволенага адхіленьнем прапанаванай ім кандыдатуры ігумена Геронтыя на мітрапалічы сталец, зьвінаваціў мітрапаліта Пятра ў сыманіі і блаславеньні некананічных шлюбаў перад канстантынопальскімі патрыярхам Атанасам I, а потым Нітантам і на Саборы Рускай царквы ў Пераяслаўлі (не пазьней за зіму 1311 году). Па апраўданьні мітрапаліта Пятра, відаць, атрымаў абарону вялікага князя і таму захаваў цьвярскую катэдру.
28 сакавіка 1316 году пакінуў катэдру, якая была вакантнай год (пераемнік Варсаноты пастаўлены толькі 13 лютага 1317 году). Пайшоўшы ў Шоскі манастыр, заставаўся палітычна ўплывовай асобай. Спачыў ў катэдральным Спаскім саборы Цьвяры.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Русский биографический словарь (рас.) / под ред. А. А. Половцов, Н. П. Чулков, Н. Д. Чечулин, В. В. Мусселиус, М. Г. Курдюмов, Ф. А. Витберг, И. А. Кубасов, С. А. Адрианов, Б. Л. Модзалевский, Е. С. Шумигорский — СПб, Москва.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 29.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7