Ге́нрых Глябо́віч (1 ліпеня 1904 — 9 лістапада 1941) — беларускі[2] ксёндз, прафэсар тэалёгіі ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя ў Вільні.

Генрых Глябовіч
Адукацыя
Дзейнасьцьсьвятар
Нарадзіўся1 ліпеня 1904(1904-07-01)
Памёр9 лістапада 1941(1941-11-09)[1] (37 гадоў)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Глябовіч (неадназначнасьць).

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Горадні. З 1936 году — пробашч парафіі ў Троках. Кожная праца і кожнае асяродзьдзе былі для яго магчымасьцю прыцягваць душы да Божай справы. Ксёндз Генрых быў незвычайна ахвярным душпастырам, харызматычным кіраўніком у веры, апосталам еднасьці хрысьціянаў, сябрам для ўсіх, хто шукаў праўду. Сваім служэньнем аказаў вялікі ўплыў на студэнцкае асяродзьдзе Вільні і архідыяцэзіі. 3 траўня 1941 году склаў акт адданьня Богу свайго жыцьця як ахвяру за ратаваньне веры ў моладзі. За душпастырскае служэньне на Беларусі быў расстраляны гестапа ў Барысаве.

У 1999 г. Папа Ян Павал II бэатыфікаваў Генрыха Глябовіча разам зь іншымі 108 мучанікамі Другой сусьветнай вайны.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць