Гарадзенскае ваяводзтва
Гарадзенскае ваяводзтва — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім. Сталіца — места Горадня.
Гісторыя
рэдагавацьУтварылася па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) на аснове Гарадзенскага і Мерацкага паветаў, спыніла сваё існаваньне ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795)[1].
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьПадзялялася на тры зямлі:
- Гарадзенскую: Гарадзенская, Азёрская, Тэалінская, Гоская, Квасоўская, Мастоўская, Эйсмантаўская, Ліпскай, Краснаборская, Каменская, Індурская, Лунянская, Вялікабераставіцкая, Рачкоўская, Выгерская, Філіпаўская, Праросьленская, Віжанская, Еленёўская, Краснапольская, Сейненская, Берніцкая, Янавецкая, Шніборская і Бакалараўская парафіі.
- Ваўкавыскую: складалася з ранейшых парафіяў, акрамя Ялаўскай, далучанай да Сакольскай зямлі, а таксама Рэплянскай і Ваўпянскай.
- Сакольскую: складалася з астатніх парафіяў Гарадзенскага павету, акрамя далучаных да Мерацкай зямлі.
Ураднікі
рэдагавацьНа Вальным сойме было прадстаўленае двума сэнатарамі (ваяводам і кашталянам) і шасьцю пасламі (два з кожнай зямлі).
- Антоні Сухадольскі (7.3.1794, намінаваны з кашталяна мерацкага — 1795)[2]
- Казімер Вольмэр (намінаваны яшчэ ў Гарадзенскім павеце 12.1.1793, прывілей атрымаў 26.10.1793 — 1795)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вячаслаў Насевіч. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 34—39.
- ^ Józef Wolff. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795. — Kraków, 1885.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4