Вайсковыя могілкі (Горадня)
Вайсковыя могілкі — могілкі жаўнераў і афіцэраў армій розных краінаў.
Гісторыя
рэдагавацьБылі закладзены каля 1887. Склаліся зь дзьвюх частак: лютэранскай (паўднёвай) і паўночнай, дзе знаходзіліся пахаваньні вайскоўцаў іншых хрысьціянскіх веравызнаньняў.
Да найбольш цікавых помнікаў гэтага пэрыяду адносіцца капліца генэрал-маёра Аляксандра Русаў — Капліца Русаў.
Пахаваныя
рэдагаваць- жаўнеры і афіцэры Расейскай імпэрыі (Першая сусьветная вайна, інш.);
- жаўнеры і афіцэры Германскай імпэрыі (Першая сусьветная вайна);
- жаўнеры Польскай рэспублікі (Польска-савецкая вайна, Другая сусьветная вайна (1939));
- жаўнеры і афіцэры РККА і Чырвонай Арміі (Польска-савецкая вайна, Другая сусьветная вайна (1939, 1941, ваеннапалонныя, 1944), інш.);
- жаўнеры Вэрмахту (Другая сусьветная вайна).
У 1981 быў пастаўлены помнік савецкім салдатам, аўтары якога скульптар У. Церабун і архітэктар А. Каралькоў.