Траецкі летапіс
Траецкі летапіс — рускі летапіс пачатку XV стагодзьдзя, які не захаваўся.
Атрымаў назву паводле Тройца-Сергіева манастыра, дзе захоўваўся. Напісаны паўуставам XV стагодзьдзя на пэргаміне. Выяўлены ў бібліятэцы манастыра ў 1760-я гады. Згарэў у час маскоўскага пажару 1812 году.
Неўхваляльна адклікаўся пра маскоўскага князя Дзмітрыя Данскога, і, наадварот, выступаў за яго супернікаў вялікага князя літоўскага Альгерда і цьвярскога князя Міхаіла Аляксандравіча.
Ліцьвіны
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Ліцьвіны
Пад 1289 годам зьмяшчаў упамін пра высьвячэньне цьвярскога япіскага Андрэя, сына Гердзеня: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Троицкая летопись. Реконструкция текста. Изд. М. Д. Присёлков. — М. — Л., 1950. С. 344—345.