Музэй
Музэй (ад грэцк. Μουσεῖον — «дом муз») — установа, якая займаецца зьбіраньнем, вывучэньнем, захоўваньнем і экспанаваньнем прадметаў — помнікаў натуральнай гісторыі, матэрыяльнай і духоўнай культуры, а таксама асьветніцкай і папулярызатарскай дзейнасьцю.
Беларусь
рэдагавацьНа 17 траўня 2013 году налічвалася 162 музэі (звыш 3 млн экспанатаў): 91 комплексны, 43 гістарычных, 14 мастацтвазнаўчых, па 7 літаратурных і галіновых. У 2012 годзе яны прынялі 5,7 млн наведвальнікаў, правялі 5,1 тыс. выставаў і зладзілі 1351,1 тыс. экскурсіяў. Звыш 200 тыс. наведваньняў мелі 8 музэяў: Нацыянальны гісторыка-культурны музэй-запаведнік «Нясьвіж» (431 тыс; Менская вобласьць), Мэмарыяльны комплекс «Берасьцейская крэпасьць-герой» (355,4 тыс), Гомельскі палаца-паркавы ансамбль (309,2 тыс), Замкавы комплекс «Мір» (275,5 тыс; Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць), Беларускі дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (234,9 тыс), Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музэй-запаведнік (223,9 тыс) (Віцебская вобласьць), Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь (215,8 тыс.) і Дзяржаўны мэмарыяльны комплекс «Хатынь» (204,5 тыс; Лагойскі раён, Менская вобл.)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Музэі Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 17 траўня 2013 г. Праверана 18 траўня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМузэй — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў