Кейда́ны (лет. Kėdainiai) — горад у Летуве, на рацэ Нявежы. Адміністрацыйны цэнтар Кейданскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2017 год — 24 177 чалавек. Чыгуначная станцыя.

Кейданы
лет. Kėdainiai
Кейданы
Герб Кейданаў
Першыя згадкі: 1372
Горад з: 1590
Краіна: Летува
Павет: Ковенскі
Мэр: Валянтынас Тамуліс[d]
Плошча: 25 км²
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 24 177 чал.
шчыльнасьць: 967,08 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 57001
Геаграфічныя каардынаты: 55°17′0″ пн. ш. 23°58′0″ у. д. / 55.28333° пн. ш. 23.96667° у. д. / 55.28333; 23.96667Каардынаты: 55°17′0″ пн. ш. 23°58′0″ у. д. / 55.28333° пн. ш. 23.96667° у. д. / 55.28333; 23.96667
Кейданы на мапе Летувы
Кейданы
Кейданы
Кейданы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.kedainiai.lt/

Кейданы — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці, якое ў 2003 годзе абвясьцілі часткай афіцыйнага летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція».

Назва рэдагаваць

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Кейданы паходзіць ад германскага асабістага імя (падобнае імя Χαιδεινοι засьведчыў яшчэ Пталемэй)[1].

Гісторыя рэдагаваць

Упершыню Кейданы ўпамінаюцца ў 1372 годзе ў Лівонскай кроніцы. У XVI—XVII стагодзьдзях яны знаходзіліся ў валоданьні Радзівілаў. З гэтага часу Кейданы сталі буйным цэнтрам кальвінізму ў рэгіёне. 24 красавіка 1648 году яны атрымалі ад караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы Магдэбурскае права і герб. 17 жніўня 1655 году тут склалі унію паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Швэцыяй.

У 1811—1863 гадох Кейданы знаходзіліся ў валоданьні Гутэн-Чапскім. У час вызвольнага паўстаньня (1830—1831) 29 красавіка 1831 году тут адбылася бітва паміж нерэґулярным аддзелам паўстанцаў пад камандаваньнем Маўрыцыя Прозара з аднаго боку й большай колькасьці расейскіх войск.

У 1862 годзе адзначалася, што рада Кейданскай гімназіі выступіла з прапановай увесьці выкладаньне жамойцкай мовы[2].

Гаспадарка рэдагаваць

З 1963 году ў Кейданах працуе хімічны завод «Lifosa», які вырабляе ўгнаеньні.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Schmittlein R. Quatre toponymes germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1—2, 1949. P. 18.
  2. ^ Замечания на проект устава общеобразовательных учебных заведений и на проект общего плана устройства народных училищ. Ч. 2. — СПб., 1862. С. 365.