Машэ́ка — герой беларускага народнага паданьня, змагар супраць сацыяльнай несправядлівасьці, высакародны разбойнік. Паводле паданьня, каля магілы забітага Машэкі паўстаў Магілёў.

Фальклёрны сюжэт пра Машэку творча выкарыстаў у рамантычным стылі Янка Купала ў паэме «Магіла льва». Да вобразу Машэкі зьвярталіся Яўсьцігней Міровіч, Віталь Вольскі (п’есы «Машэка»), Уладзімер Караткевіч (баляда «Машэка»). Паводле паэмы Янкі Купалы і п’есы Міровіча Рыгор Пукст напісаў опэру «Машэка».

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць