Капліца-пахавальня Сенажацкіх
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Капліца-пахавальня Сенажацкіх
| |
Капліца-пахавальня Сенажацкіх
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Магілёў |
Каардынаты | 53°54′15″ пн. ш. 30°19′06″ у. д. / 53.90417° пн. ш. 30.31833° у. д.Каардынаты: 53°54′15″ пн. ш. 30°19′06″ у. д. / 53.90417° пн. ш. 30.31833° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаклясыцызм |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[1] |
Капліца-пахавальня Сенажацкіх | |
Капліца-пахавальня Сенажацкіх на Вікісховішчы |
Капліца-пахавальня Сенажацкіх — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Магілёве. Знаходзіцца пасярод каталіцкіх могілак на гістарычнай Віленскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры нэаклясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную могілкавую капліцу-пахавальню Сенажацкіх[ збудавалі на Магілёўскіх каталіцкіх могілках ў 1904 годзе.
25 лістапада 1989 году капліцу перадалі вернікам і асьвяцілі..
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэаклясыцызму. Кампактавы прастакутны ў пляне будынак пад пакатым 2-схільным дахам. Да фасада далучаецца 4-гранная вежа-званіца з прастакутным уваходным праёмам пад трыкутным франтонам і аркавым аконным праёмам над ім. Трыкутнымі франтонамі завяршаюцца таксама грані званіцы, апрацаваныя з бакоў аркавымі нішамі. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі і пілёнамі ў прасьценках. Мастацка-эстэтычная выразнасьць дасягаецца высакаякаснай чырвонацаглянай муроўкай[2].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Лазарэнкі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б https://heritage.gov.by/catalog/kaplitca-na-katalitckikh-mogilkakh-583
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 208.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 512Г00058З |