Ігар Шаруха
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Ігар Мікалаевіч Шаруха (8 чэрвеня 1968, Полацак, Віцебская вобласьць) — беларускі географ, краязнаўца. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт (2003)[1].
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 8 чэрвеня 1968 году ў Полацку. Вучыўся на геаграфічным факультэце БДУ (1985—1992). Служыў у войску (1986—1988). У 2000 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па спэцыяльнасьці «Агульная пэдагогіка» (пэдагагічныя навукі). Працуе ў Магілёўскім дзяржаўным ўнівэрсітэце імя Аркадзя Куляшова з 1993 г. У 2000—2008 гг. — намесьнік дэкана факультэту прыродазнаўства па навуковай рабоце, у 2008—2012 гг. — загадчык катэдры геаграфіі і аховы прыроды, у 2012—2015 гг. — дэкан факультэту прыродазнаўства, у 2015—2016 гг. — загадчык катэдры прыродазнаўства факультэту матэматыкі і прыродазнаўства, з 1 лістапада 2016 г. — прафэсар катэдры прыродазнаўства.
Старшыня магілёўскага абласнога аддзелу ГА «Беларускае геаграфічнае таварыства» (з 2004 г., да гэтага, у 1993—2004 — вучоны сакратар). Адказны рэдактар геаграфічнага часопісу абласнога аддзяленьня Беларускага геаграфічнага таварыства «Магілёўскі мерыдыян» (з 2001 г.).
Жыве і працуе ў Магілёве.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Шаруха, Ігар Мікалаевіч (кандыдат педагагічных навук ; нар. 1968). РНТБ. Праверана 14 чэрвеня 2024 г.