Лешч (па-лацінску: Abramis brama) — рыба сямейства карпавых атраду карпападобных.

Шчупак звычайны
Breme300X200.jpg
Лешч звычайны
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбтовыя
Надкляса Рыбы
Кляса Касьцявыя рыбы
Інфракляса Прамянёвапёрыя
Атрад Карпападобныя
Сямейства Карпавыя
Род Ляшчы
Від Лешч звычайны
Бінамінальная намэнклятура
Abramis brama

Пашыраны ў вадаёмах Эўразіі. Паўпрахадная і жылая формы. Прыдонная рыба, жыве чародамі, пераважна ў месцах з павольнай плыньню, ямамі, заглееным дном. На Беларусі трапляецца ўсюды. Даўжыня да 75 см, маса да 6 кг. Цела высокае, бакі серабрыстыя з залацістым адлівам, сьпіна шаравата-зялёная. Сьпінны плаўнік высокі, кароткі, анальны доўгі. Луска тоўстая, шчыльная. Корміцца ракападобнымі, малюскамі, расьлінамі, маляўкіплянктонам. Аб’ект промыслу. Мяса нятлустае, вельмі касьцістае, смакам нагадвае карпа. Можна варыць, гатаваць у жэле, смажыць (сатэ, або паніраваць).

ЛітаратураРэдагаваць

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Лешчсховішча мультымэдыйных матэрыялаў