Дзьмітры Ліхтаровіч
Дзьмітры Ліхтаровіч (нарадзіўся 1 сакавіка 1978 году, Магілёў, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Майстар спорту міжнароднай клясы. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў.
Дзьмітры Ліхтаровіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 сакавіка 1978 (46 гадоў) Магілёў, БССР | |
Рост | 180 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
ДЮСШ Дняпро Магілёў | ||
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1994—2001 2001—2015 |
Дняпро Магілёў БАТЭ Барысаў |
183 (12) 288 (6) |
Зборныя | ||
2007 | Беларусь | 1 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец магілёўскага футболу, доўгі час гуляў за мясцовы «Дняпро-Трансмаш», у складзе якога стаў чэмпіёнам краіны ў 1998 годзе. У 2001 перайшоў у барысаўскі БАТЭ, за які бесьперапынна гуляў з таго часу. У 2009 годзе стаў капітанам каманды. 1 кастрычніка 2009 году забіў першы гол беларускіх клюбаў у групавым этапе Лігі Эўропы, у браму ангельскага «Эвэртану». Зьяўляецца дзевяціразовым чэмпіёнам Беларусі, што зьяўляецца рэкорднай колькасьцю чэмпіёнскіх тытулаў.
Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2015 году[1]. З студзеня 2016 году ўваходзіць у трэнэрскі штаб дублёраў БАТЭ[2].
Міжнародная
рэдагавацьУ 2007 годзе правёў сваю адзіную гульню ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі супраць зборнай Ірану.
Узнагароды
рэдагаваць- Чэмпіён Беларусі ў складзе:
- Дняпро Магілёў: 1998
- БАТЭ: 2002, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2014
- Кубак Беларусі: 2006, 2010
- Супэркубак Беларусі: 2014
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі ў складзе БАТЭ: 2003, 2004
- Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі: 2002
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату: 1999, 2000, 2002, 2003, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010, 2011
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
БАТЭ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 4 | 0 |
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- ФК БАТЭ: Лихтарович Дмитрий (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)