Ота Шміт
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шміт (неадназначнасьць).
О́та Ю́льевіч Шміт (30 верасьня [ст. ст. 18 верасьня] 1891, Магілёў — 7 верасьня 1956) — савецкі матэматык, астраном, дасьледнік Поўначы, акадэмік Акадэміі навук СССР з 1935 году (сябра Ўкраінскай Акадэміі навук з 1934, сябра-карэспандэнт АН СССР з 1933), Герой Савецкага Саюзу (1937). Заснавальнік і загаднік катэдры вышэйшай альгебры (1929—1949) фізыка-матэматычнага факультэту / мэханіка-матэматычнага факультэту МДУ. У 1930-1934 гадох кіраваў знакамітымі арктычнымі экспэдыцыямі на ледакольных параходах «Георгий Седов», «Александр Сибиряков» і «Челюскин». Распрацоўваў космаганічную гіпотэзу ўтварэньня целаў Сонечнай сыстэмы ў выніку кандэнсацыі калясонечнага газава-пылавага воблаку.
Аўтар працаў з вышэйшай альгебры (тэорыі групаў). Адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар «Большой Советской Энциклопедии» (1924—1942).
Біяграфія
рэдагавацьПродкі Ота Шміта па мячы паходзяць зь немцаў-каляністаў, якія перабраліся ў Латвію у другой палове XVIII стагодзьдзя, а па кудзелі — латышы з суседняга хутара.
З 28 лютага 1939 году да 24 сакавіка 1942 году быў віцэ-прэзыдэнтам АН СССР.
Меў сына Сігурда (нар. у 1922), савецкага і расейскага гісторыка.
Ушанаваньне імя
рэдагаваць- Першы савецкі навуковы ледакол, спушчаны на ваду ў 1979 годзе, меў назву «Ота Шміт»
- У Ліпецку, Адэсе, Казані, Гелянджыку, Днепрапятроўску, Ніжнім Ноўгарадзе, Віньніцы, Мурманску ёсьць вуліцы названыя ў гонар вучонага, у родным горадзе Шміта — Магілёве — праспэкт.
- У 1995 годзе Расейскай акадэміяй навук зацьверджаная прэмія О. Ю. Шміта за выбітныя працы ў галіне дасьледаваньня і засваеньня Арктыкі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ^ Историческая энциклопедия Сибири (рас.) / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ^ а б в Шмидт Отто Юльевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Otto Yulyevich Shmidt // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
- ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі