Мікалай Львоў
Мікалай Аляксандравіч Львоў (4 (15) траўня 1753, маёнтак Мікольскае-Чарэнчыцы каля Таржку, цяпер Цьвярская вобласьць — 23 сьнежня 1803 (3 студзеня 1804), Масква) — архітэктар, графік, паэт, перакладчык, музыка.
Сабор сьвятога Ёсіфа ў Магілёве
рэдагавацьАрхітэктар праваслаўнага сабору сьвятога Ёсіфа ў Магілёве.
Будаваўся ў 1780—1798 гг. з цэглы за казённы кошт паводле загада імператрыцы Кацярыны II у гонар сустрэчы з аўстрыйскім манархам Ёзэфам II. 29 траўня 1780 году манархі ў памяць аб сваёй сустрэчы паклалі камяні ў падмурак будучага храма. Праект храма быў адзначаны на конкурсе ў Пецярбургу 1-й прэміяй.
У 1802 годзе загадам Сынода храм атрымаў статус катэдральнага. У 1932—1937 гг. у будынку сабора дзейнічаў музэй гісторыі рэлігіі і атэізму. У 1937 г. Урадам БССР прынята рашэнне аб рэканструкцыі гораду з далейшым пераносам сталіцы зь Менску ў Магілёў. У тым жа годзе сабор сьв. Ёсіфа руйнуюць, на яго месцы пачалося будаўніцтва гасьцініцы «Дняпро» (дабудавана ў 1939 годзе).
У кастрычніку 2011 годзе намесьнік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ігар Шардыка паведаміў, што сабор трапіў у лік першых у чарзе на аднаўленьне разбураных помнікаў архітэктуры Магілёва. Адзін зь верагодных варыянтаў аднаўлення сабора — у фармаце канцэртнай залі[1]. Верагодна, што царкву адновяць на іншым, негістарычным, месцы (якое цяпер занятае гасьцініцай).
Галерэя
рэдагаваць-
Прыярацкі палац у Гатчыне
-
Царква Вялікамучаніцы Кацярыны (Львоўская ратонда) у г. Валдай
-
Царква прасьвятой Тройцы, Санкт-Пецярбург
-
Бюст М. А. Львова ў Таржку
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- А. М. Кулагін «Праваслаўныя храмы на Беларусі». Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2001
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМікалай Львоў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў