Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў (Магілёў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў
| |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Магілёў |
Каардынаты | 53°53′30.94″ пн. ш. 30°19′57.5″ у. д. / 53.8919278° пн. ш. 30.332639° у. д.Каардынаты: 53°53′30.94″ пн. ш. 30°19′57.5″ у. д. / 53.8919278° пн. ш. 30.332639° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Магілёве. Знаходзіўся на Школішчы, на гістарычнай Пакроўскай вуліцы, каля царквы Покрыва Багародзіцы. Твор архітэктуры барока.
Комплекс Магілёўскага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпусу. У 1872 годзе ўлады Расейскай імпэрыі часткова зруйнавалі будынак касьцёла, а ў 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі архітэктуры комплекс (захаваліся падмуркі).
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьКляштар бэрнардынаў у Магілёве фундавалі ў 1687 годзе рэчыцкі лоўчы Тэадор Жавуцкі і падчашы Міхал Пятуцкі. Апошні ахвяраваў пляц з драўляным сьвірнам, які неўзабаве перабудавалі пад капліцу. У 1702 годзе на месцы капліцы збудавалі драўляны касьцёл, да якога ў 1705 годзе прыбудавалі драўляны жылы корпус.
У 1720 годзе вялося будаваньне мураванага касьцёла. У 1760 годзе праводзілася рэканструцыя (разбудова) касьцёла.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1813 годзе ў час рамонту на хорах усталявалі новы арган.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1864 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар[1]. У 1865 годзе на загад расейскага генэрал-губэрнатара касьцёл гвалтоўна зачынілі і прыстасавалі пад архіў судовых прысутных месцаў. З 1897 году ў касьцёле разьмясьціўся царкоўна-археалягічны музэй, у кляштарным корпусе — духоўная сэмінарыя Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
рэдагавацьЗа савецкім часам у касьцёле і кляштары разьмяшчаліся дзяржаўныя ўстановы. За часамі Другой сусьветнай вайны ў ліпені 1941 году помнік атрымаў пашкоджаньні.
У другой палове 1950-х гадоў савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл і кляштар.
Архітэктура
рэдагавацьКасьцёл
рэдагавацьКасьцёл — 2-вежавая 1-нэфавая базыліка. Нэф пераходзіў у крыху вузейшы за яго выцягнуты прэзьбітэрыюм, завершаны 3-граннай алтарнай апсыдай. У 1760 годзе з поўначы да касьцёла прыбудавалі прастакутны ў пляне аб’ём зь дзьвюма 2-яруснымі вежамі (ва ўсходняй вежы былі сходы), якія завяршаліся паўсфэрычнымі купаламі. Нэф і прэзьбітэрыюм стаялі пад адзіным дахам, тарэц якога з боку галоўнага фасаду закрываў фігурны франтон. Рытм бакавых фасадаў ствараўся прастакутнымі вокнамі і лучковымі завяршэньнямі, лапаткамі.
Інтэр’ер касьцёла аздаблялі 7 алтароў, зь якіх галоўны, у гонар Сьвятога Антонія меў цудоўны абраз.
Кляштар
рэдагавацьКляштарны корпус — П-падобны ў пляне 2-павярховы будынак пад 2-схільным дахам. Меў калідорны плян. Далучаўся да касьцёла з усходу.
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
Г. Ляйбовіч, каля 1760 г.
-
М. Львоў, да 1800 г.
-
Невядомы мастак, 1822 г.
-
А. Бусырскі, 1830-я гг.
-
1840 г.
-
1860-я гг.
-
Д. Струкаў, 1864—67 гг.
-
Н. Орда, 1877 г.
-
М. Вараб'ёў, 1870-я гг.
-
1879 г.
-
Па руйнаваньні расейскімі ўладамі, 1901 г.
-
К. Франц, 1918 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
М. Астанковіч, 1890-я гг.
-
М. Астанковіч, 1901 г.
-
В. Кастко, 1903 г.
-
1908 г.
-
1909 г.
-
1914 г.
-
1915 г.
-
1915 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1921—1933 гг.
-
1926 г.
-
1930-я гг.
-
1936 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941—1942 гг.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кукуня В. Магілёўскі кляштар бернардзінцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 251.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.