Звычайны вожык, ці эўрапейскі вожык (па-лацінску: Erinaceus europaeus) — сысуны роду лясных вожыкаў сямейства яжовых. Шырока распаўсюджаны ў Эўропе, Малой Азіі, Заходняй Сыбіры, паўночным-захадзе Казахстану, Амурскай вобласьці, паўночным і паўночна-ўсходнім Кітаі. Лацінская назва звычайнага вожыка — Erinaceus — паходзіць ад слова ericius, што ў перакладзе азначае «калючы бар’ер».

Вожык

Звычайны вожык — жывёла невялікіх памераў. Даўжыня яго цела складае 20—30 см, хваста — каля 3 см, маса цела — 700—800 г. Вушы адносна невялікія (звычайна менш 3,5 см). Пыса выцягнутая. Нос у жывёльнага востры і пастаянна вільготны. У звычайных вожыкаў, якія жывуць на Кіпры, вушы больш буйныя. На верхняй сківіцы ў вожыкаў 20 дробных вострых зубоў, а на ніжняй — 16. Верхнія разцы шырока расстаўленыя, пакідаючы месца для прыкусу ніжняга разца. Галава адносна буйная. На верхняй частцы лапаў па 5 пальцаў з вострымі кіпцюрамі. Заднія канечнасьці больш доўгія, чым пярэднія. Іглы ў звычайнага вожыка кароткія, не больш за 3 см. На сьпіне, боках і галаве іголкі дасягаюць у даўжыню 2 см. Унутры яны полыя, напоўненыя паветрам. Растуць іголкі з такой жа хуткасьцю, як і валасы. Паміж іголкамі разьмяшчаюцца тонкія, доўгія, вельмі рэдкія валасы. Галава і чэрава пакрытыя грубавата і звычайна цёмнаафарбаванымі валасамі. У дарослых вожыкаў звычайна 5—6 тысяч іглаў, у больш маладых асобін каля 3 тысяч.