Ігар Марзалюк
Ігар Аляксандравіч Марзалюк (нарадзіўся 11 верасьня 1968 году, Краснапольле, Магілёўская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі гісторык і палітык. Доктар гістарычных навук (2003), прафэсар (2011), загадчык катэдры археалёгіі і спэцыяльных гістарычных навук Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя А. Куляшова. Жыве ў Магілёве.
Ігар Марзалюк | |
![]() | |
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканьня | |
---|---|
11 верасьня 2016 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Андрэй Кабякоў |
Чалец Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-скліканьня | |
23 верасьня 2012 — 11 верасьня 2016 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч, Андрэй Кабякоў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
11 верасьня 1968 (52 гады) пасёлак Краснапольле, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Сужэнец: | жанаты |
Дзеці: | сын Альгерд |
Бацька: | Аляксандар Марзалюк |
Адукацыя: | Магілёўскі пэдагагічны інстытут (1992) |
Узнагароды: | Прэмія Магілёўскага аблвыканкаму «Чалавек году» (2012), грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Бацька працаваў настаўнікам гісторыі. Пад уплывам бацькі Ігар Марзалюк яшчэ ў пачатковай школе вырашыў, што стане гісторыкам. У дзяцінстве прачытаў кнігі археолягаў «Замкі Беларусі» Міхася Ткачова і «Ажываюць сівыя стагодзьдзі» Георгія Штыхава. Апошні пазьней стаў ягоным навуковым кіраўніком пры напісаньні кандыдацкай дысэртацыі. Улетку на вакацыях назіраў за працай археолягаў у Мірскім замку[1].
АдукацыяРэдагаваць
Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага пэдінстытуту (1992). Завочна скончыў асьпірантуру. У 1996 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю, у 2003 годзе — доктарскую.
Навуковая дзейнасьцьРэдагаваць
Займаўся археалягічнымі раскопкамі на Магілёўшчыне, вёў дасьледніцкую работу ў архівах Магілёва, Менску, Вільні. Удзельнічаў у навуковых канфэрэнцыях і чытаў лекцыі па гісторыі Беларусі ў Польшчы, Нямеччыне і Чэхіі. На пачатку 1990-х гадоў адкрыў гарадзішча XII—XIII стагодзьдзяў з умацаваным дзядзінцам, ад якога пайшоў Магілёў. Раскопкі тады праводзіліся на месцы магілёўскага парка імя Горкага. Большасьць знаходак зьмясьцілі ў Музэй гісторыі Магілёва. У 2010 г. стаў суаўтарам кнігі «Грунвальдзкая бітва — бітва народаў», якую выдалі па-летувіску і па-ўкраінску да 600-годзьдзя бітвы. Кніга складалася з працаў гісторыкаў краінаў, што складалі ў Вялікае Княства Літоўскае. Ва Ўкраіне выданьне стала кнігай году ў намінацыі «За садзейнічаньне ў выхаваньні маладога пакаленьня». У 2011 г. правёў археалягічныя раскопкі ў Старым Шклове, дзе знайшлі некалькі тысячаў прадметаў пераважна XVI стагодзьдзя. Сярод знаходак быў каменны нож 3-га тысячагодзьдзя да н. э. Таксама знайшоў у Шклоўскім раёне крыж-энкалпіён (з часткамі мошчаў сьвятых). Увосень 2012 г. выдаў 1-ы нумар Беларускага гістарычнага альманаха[1]. Узначальвае абласную грамадзкую арганізацыю «Магілёўскае краязнаўчае таварыства».
Аўтар больш як 100 навуковых і навукова-папулярных публікацыяў па гісторыі і археалёгіі Беларусі, у тым ліку манаграфіяў:
- «Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах» (1997, у суаўтарстве з А. Р. Агеевым і І. А. Пушкіным; 2-е выд. перапрац. і дап. 1999).
- «Гісторыя рэлігіі Беларусі (Х—XVIII ст.)» (1997)
- Магілёў у ХІІ—XVIII стст.: Людзі і рэчы. — Мн., 1998.
- Людзі даўняй Беларусі: этнаканфесійныя і сацыякультурныя стэрэатыпы (Х—ХVII стст.). — Магілёў, 2003.
- Этнічны і канфесійны свет беларускага горада XVI—XVII стст. — Магілёў, 2007.
- Марзалюк І. А. Міфы «Адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі: манаграфія / І. А. Марзалюк. — Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2009. — 148 с.
Адзін з укладальніаў кнігі «Наша страва: сапраўдная беларуская кухня» (глава «Кароткі нарыс гіторыі беларускай бульбы»).
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Ілона Іванова. Старажытнае смецьце — скарбніца для сапраўднага гісторыка // Зьвязда : газэта. — 19 красавіка 2012. — № 76-77 (27191-27192). — С. 3. — ISSN 1990-763x.