Янотападобны сабака

Янотападобны сабака, янот (па-лацінску: Nyctereutes procyonoides) — драпежны сысун з атраду драпежных, сямейства сабачых.

Янотападобны сабака
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Кляса Сысуны
Атрад Драпежныя
Сямейства Сабачыя
Род Nyctereutes
Бінамінальная намэнклятура
Nyctereutes procyonoides

Даўжыня цела ад 50 да 70 см, даўжыня хваста 13-20 см. Вага 5,5 — 9 кг. Поўсьць неаднастайная па колеры: шэрая — зь пераходам у рудую, або сівое футра зь цёмнай рыскай на сьпіне. На сківіцах адстаючыя бакенбарды.

Жыве галоўным чынам у лясах, ды меншых згуртаваньнях дрэваў, звычайна недалёка ад вады. Першапачаткова жыў на Далёкім Усходзе ад паўночнага Індакітаю па Карэю ды Японію. Ад 1927 да 1957 году 10 тыс. янотападобных сабакаў былі выпушчаная ў заходніх абласьцях СССР, а адсюль яны распаўсюдзіліся па сярэдняй й часткова заходняй Эўропе.

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць

  Янотападобны сабакасховішча мультымэдыйных матэрыялаў