Магілёўскі Богаяўленскі манастыр
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Магілёўскі Богаяўленскі манастыр
| |
Магілёўскі Богаяўленскі манастыр
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Магілёў |
Каардынаты | 53°53′44.55″ пн. ш. 30°19′55.98″ у. д. / 53.8957083° пн. ш. 30.3322167° у. д.Каардынаты: 53°53′44.55″ пн. ш. 30°19′55.98″ у. д. / 53.8957083° пн. ш. 30.3322167° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Магілёўская япархія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | 1634 |
Дата скасаваньня | 1918 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Магілёўскі Богаяўленскі манастыр | |
Магілёўскі Богаяўленскі манастыр на Вікісховішчы |
Магілё́ўскі Бо́гаяўле́нскі манасты́р — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Магілёве. Знаходзіўся ў Старым Месьце, на Шклоўскай вуліцы. Твор архітэктуры магілёўскага барока.
Комплекс складаўся з Богаяўленскай і Багаслоўскай цэркваў, званіцы, брацкай друкарні, крамаў, шпіталя, манастырскага корпуса і мура з брамамі. У 1950-я гады савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік архітэктуры.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1618 годзе мяшчане Крыжаноснага брацтва набылі пляц з пабудовамі ў княгіні Эвы Саламярэцкай з Корсакаў, якая ахвяравала манастыру 400 коп грошай. У 1619 годзе князь Ян Агінскі перадаў прылеглы пляц дзеля заснаваньня манастыра з школай і шпіталем. У 1633—1636 гадох тут збудавалі мураваную Богаяўленскую царкву паводле прывілея, выдадзенага каралём і вялікім князём Уладзіславам Вазам. У 1633 годзе патрыярх канстантынопальскі Кірыла даў манастыру права стаўрапігіі. У 1657 годзе побач з царквой пачалі будаваць вежу-званіцу, на якой у 1686 годзе паставілі гадзіньнік, зроблены манахам Макарыем.
У 1700 годзе над Богаяўленскай царквой паставілі купал. Царква разбуралася ў 1708 і 1748 гадох, у 1750—1760 гадох праводзіліся аднаўленчыя працы. Каля 1750 году былыя магілёўскія войты Карабанькі прыбудавалі да Богаяўленскай царквы прыдзел у імя Феадосія Пячэрскага і вялікі прытвор. У сутарэньнях прыдзела спачылі прадстаўнікі роду.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, комплекс канчаткова перайшоў у валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1850 годзе праводзілася аднаўленьне Богаяўленскай царквы, у 1866 годзе — мураванай брамы і званіцы.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1928 годзе савецкія ўлады зачынілі абедзьве царквы, у іх будынках разьмяшчаліся цэнтральныя архівы Беларускай ССР. У Другую сусьветную вайну комплекс атрымаў пашкоджаньні, па чым савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік.
Архітэктура
рэдагавацьЦарква Божага Яўленьня — 3-вежавая 3-апсыдная 10-стаўповая крыжова-купальная базыліка з 8-гранным барабанам і купалам над сяродкрыжжам. Галоўны фасад меў ярусную кампазыцыю, завяршаўся дзьвюма вежамі і фігурным франтонам паміж імі. Верхні ярус аздабляўся роўнымі аркавымі нішамі з гіркамі.
Інтэр’ер меў багатую размалёўку і пазалочаны разны іканастас (XVІІ—XVІІІ стагодзьдзі) працы мясцовых майстроў з абразамі іканапісца Апанаса Пігарэвіча ды іншых у срэбраных абкладах (1755 год) працы магілёўскага чаканьніка Пятра Сьлізіка (Сьліжыка)[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
В. Вашчанка, 1702 г.
-
1765—1767 гг.
-
М. Львоў, каля 1800 г.
-
М. Львоў, каля 1800 г.
-
XIX ст.
-
А. Бусырскі, 1830-я гг.
-
1840 г.
-
1880 г.
-
1882 г.
-
1882 г.
-
К. Франц, 1918 г.
-
К. Франц, 1918 г.
-
Д. Гнезьдзіч-Гнязьдзілаў, 3 траўня 1925 г.
-
Д. Гнезьдзіч-Гнязьдзілаў, 3 траўня 1925 г.
-
Д. Гнезьдзіч-Гнязьдзілаў, 7 траўня 1925 г.
-
Д. Гнезьдзіч-Гнязьдзілаў, 7 траўня 1925 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1901 г.
-
1909 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
М. Вінаградаў, 11 сьнежня 1917 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
1941 г.
-
ліпень 1941 г.
-
ліпень 1941 г.
-
травень 1942 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Чарняўская Т., Ярашэвіч А. Магілёўскі Богаяўленскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 250.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0