Карась
Карасі (па-лацінску: Carassius) — род прэснаводных рыб сямейства карпавых.
Карась | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Бінамінальная намэнклятура | |
Carassius | |
Распаўсюджаныя два віды рыбы:
- Карась звычайны, або залаты (Carassius carassius)
- Карась срэбраны (Сarassius auratus), які бывае двух падвідаў.
Пашыраны ў Эўразіі. Адзін падвід (Сarassius auratus auratus, кітайскі срэбраны карась), ад якога паходзіць акварыюмная залатая рыбка, жыве ў Кітаі, другі (Сarassius auratus gibelio) — ад басэйну Амура да Эўропы. На Беларусь карась срэбраны завезены ў 1948. Жывуць у азёрах, рэках, сажалках.
Даўжыня да 50 см, маса да 5 кг. Луска буйная. Цела высокае, сьпіна цёмна-карычневая, бакі залацістыя. Палавая сьпеласьць дасягаецца праз 2—5 гадоў. Для карася срэбранага ўласьцівы гінагенэз. Нераст парцыённы. Кормяцца бэнтасам, плянктонам, воднай расьліннасьцю, дэтрытам. Зімуюць на дне вадаёмаў, у муле.
Крыніцы
рэдагавацьГэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».