Зьвянігарад
Зьвянігарад — горад у Маскоўскай вобласьці Расеі. Знаходзіцца на рацэ Маскве. Назва гораду паходзіць ад спалучэньня «Горад са званамі». Горад мае добрую аўтобусную і чыгуначную сувязь з Масквой.
Зьвянігарад | |||||
рас. Звенигород | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1152 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Маскоўская вобласьць | ||||
Плошча: | 48,1 км² | ||||
Вышыня: | 150 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2013) | |||||
колькасьць: | 17 300 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 359,67 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +7 49869 | ||||
Паштовы індэкс: | 143180 | ||||
Нумарны знак: | 50, 90, 150, 190 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°44′0″ пн. ш. 36°51′0″ у. д. / 55.73333° пн. ш. 36.85° у. д.Каардынаты: 55°44′0″ пн. ш. 36°51′0″ у. д. / 55.73333° пн. ш. 36.85° у. д. | ||||
Зьвянігарад | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.zvenigorod.ru/ |
Геаграфічныя зьвесткі
рэдагавацьГорад Зьвянігарад месьціцца на Клінска-Дзьмітраўскай градзе Смаленска-Маскоўкага ўзвышша за 46 км на захад ад Масквы ды за 3 км ад чыгуначнай станцыі Зьвянігарад — канцавога пункту галінкі (16 км) ад станцыі Галіцына на лініі Москва — Смаленск.
Гісторыя
рэдагаваць- 1152 — імаверная дата заснаваньня Зьвянігараду Юрыем Даўгарукім. Аднак першая згадка пра горад у летапісах датуецца 1336 ды 1382 гг.
- XIV—XVI стагодзьдзе стагодзьдзі — важны вартаўнічы пункт на заходніх подступах да Масквы.
- 1339—1492 — цэнтар Зьвянігародзкага ўдзельнага княства.
- 1382 — зруйнаваны ханам Тахтамышам
- 1398—1399 — на Старажавой гары быў заснаваны Савіна-Старажэўскі манастыр, які з часам стаў загараднай рэзыдэнцыяй цара Аляксея Міхайлавіча.
- 1708 — Зьвянігарад быў прыпісаны да Маскоўскай губэрні
- 1784 — Зьвянігарад быў перабудаваны, атрымаўшы прастакутнае плянаваньне
- XIX стагодзьдзе — заставаўся павятовым горадам са слабаразьвітым гандлем, у 1861 годзе ў горадзе налічвалася колькі рамесных установаў ды бровар.
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьУ горадзе разьмешчаны помнік Антону Чэхаву. Гісторыка-архітэктурны і мастацкі музэй, музэй гжэлі. У горадзе разьмешчаныя чатыры праваслаўныя храмы і Савіна-Старажэўскі манастыр, які захаваўся амаль бязь зьмен ад XVII стагодзьдзя. У Зьвянігарадзе можна спыніцца ў гатэлях «Зьвянігарад» і «Тацяна Provence», а таксама ў гатэлі пры Савіна-Старажэўскім манастыры.
Расейская Швайцарыя
рэдагавацьГорад часта называюць «Расейскай Швайцарыяй» — дзякуючы маляўнічай мясцовасьці, лекавым крыніцам. Тут часта праводзілі летні сэзон вядомыя пісьменьнікі ды мастакі, у тым ліку Мікалай Карамзін (1802), Аляксандар Герцэн (1830—1840), Антон Чэхаў (1884—1887), Ісаак Левітан, Аляксей Саўрасаў, Ільля Рэпін. У горадзе й у ваколіцах знаходзіцца шмат санаторыяў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЗьвянігарад — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў