Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў (Магілёў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў
| |
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Магілёў |
Каардынаты | 53°53′54″ пн. ш. 30°20′02″ у. д. / 53.89833° пн. ш. 30.33389° у. д.Каардынаты: 53°53′54″ пн. ш. 30°20′02″ у. д. / 53.89833° пн. ш. 30.33389° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | jesus.by.com |
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў | |
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Магілёве. Знаходзіцца на Тэатральным пляцы з боку гістарычнай Шляхецкай вуліцы[a]. Кляштар існаваў да 1831 году, касьцёл дзее. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава — конкатэдра Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, месца правядзеньня фэсту духоўнай музыкі «Магутны Божа».
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагаваць10 верасьня 1633 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза выдаў Бялыніцкім кармэлітам дазвол на заснаваньне ў Магілёве кляштару. На 1687 год у ім было 6 манахаў. Паводле інвэнтару 1692 году, у кляштары захоўваўся абраз Маці Божай, які лічыўся цудоўным.
У 1708 годзе ў час вялікага пажару драўляныя будынкі кляштару згарэлі. У 1738—1752 гадох вялося будаваньне мураваных касьцёла і кляштару. У 1765 годзе біскуп віленскі Ф. Зянковіч асьвяціў новы касьцёл пад тытулам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. 25 сьнежня 1772 году маскоўская гаспадыня Кацярына II абвясьціла пра стварэньне ў Расейскай імпэрыі рымска-каталіцкай Беларускай дыяцэзіі з цэнтрам у Магілёве. У 1783 годзе касьцёл стаў катэдрай Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч асьвяціў яго ў гонар Сьвятога Станіслава. У 1788 годзе фасад касьцёла рэканструявалі[1].
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ў 1831 годзе ліквідавалі кляштар. Па 1860 годзе касьцёл стаў парафіяльным.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1956 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, у ім разьмясьціўся Цэнтральны гістарычны архіў БССР. У 1960 годзе ў будынак былога касьцёла пераехаў Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласьці. У гэты час помнік страціў частку росьпісаў і арган з рэдкімі керамічнымі трубамі.
У пачатку 1990-х гадоў будынак касьцёла вярнулі каталікам. Да 1994 году ішла рэстаўрацыя помніка. Касьцёл атрымаў статус конкатэдры ва ўтворанай у 1991 годзе Менску-Магілёўскай архідыяцэзіі. З 1993 году тут штогод праводзіцца фэст духоўнай музыкі «Магутны Божа».
Архітэктура
рэдагавацьКасьцёл
рэдагавацьКасьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. У выніку перабудовы 1788 году да фасаду прыбудавалі 4-калённы іянічны портык з трыкутным франтонам, з бакоў касьцёла — 3-ярусныя бакавыя крылы, завершаныя 8-граннымі ратондападобнымі вежачкамі.
У інтэр’еры захаваўся адзін з найбольш разгорнутых фрэскавых цыклаў у Беларусі. Росьпісы на скляпеньнях ў 1765—1767 і 1780-я гады выканала група магілёўскіх мастакоў пад кіраўніцтвам Паўла Піятроўскага.
Кляштарны корпус
рэдагавацьКляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, які далучаецца да касьцёла. Фадады праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі.
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
«Прывілей кармэлітам на заснаваньне кляштару ў Магілёве», 1765—1767 гг.
-
М. Львоў, 1800 г.
-
М. Львоў, 1800 г.
-
1840 г.
-
А. Бусырскі, 1830-я гг.
-
1871 г.
-
1880 г.
-
1882 г.
-
1882 г.
-
1901 г.
-
К. Франц, 1918 г.
-
К. Франц, 1918 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1910 г.
-
1909 г.
-
да 1912 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
1916 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
18 чэрвеня 1917 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
26 сакавіка 1918 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1942 г.
-
травень 1943 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Галоўны фасад
-
Выгляд з боку апсыды
-
Будынак кляштару
-
Інтэр’ер
-
Росьпісы
-
Фрэска «Прывілей кармэлітам на заснаваньне кляштару ў Магілёве»
-
«Унебаўзяцьце Маці Божай»
-
«Перамяненьне»
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская, 4
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гліннік В., Трыфанава Н. Магілёўскі кляштар кармелітаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 251.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Г000020 |