Сабор Сьвятога Ёсіфа (Магілёў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Сабор Сьвятога Ёсіфа
| |
Сабор Сьвятога Ёсіфа
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Каардынаты | 53°54′04″ пн. ш. 30°20′08″ у. д. / 53.90111° пн. ш. 30.33556° у. д.Каардынаты: 53°54′04″ пн. ш. 30°20′08″ у. д. / 53.90111° пн. ш. 30.33556° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Аўтар праекту | Мікалай Львоў |
Будаваньне | 1780—1798 гады |
Дата скасаваньня | 1938 |
Сабор Сьвятога Ёсіфа | |
Сабор Сьвятога Ёсіфа на Вікісховішчы |
Царква саборная Сьвятога Ёсіфа — помнік архітэктуры апошняй траціны XVIII стагодзьдзя ў Магілёве, колішні катэдральны сабор. Знаходзілася на Саборным пляцы і ўтварала адзіны ансамбль з Мэмарыяльнай брамай. Твор архітэктуры клясыцызму, адзін з найбольш раньніх помнікаў гэтага стылю ў сакральнай архітэктуры Беларусі[1]. У 1937 годзе савецкія ўлады зьнішчылі царкву.
Гісторыя
рэдагавацьМураваная царква Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) ў Магілёве будавалася ў 1780—1798 гадох за кошт дзяржаўнага скарбу на загад маскоўскай гаспадыні Кацярыны II у гонар сустрэчы з аўстрыйскім манархам Ёзэфам II. 29 траўня 1780 году манархі ў памяць пра сустрэчу паклалі камяні ў падмурак будучай царквы. Распрацаваны архітэктарам Мікалаем Львовам праект царквы адзначылі першай прэміяй на конкурсе ў Пецярбургу. У 1802 годзе загадам Урадавага сыноду царква атрымаў статус катэдральнага сабору.
Савецкія ўлады зачынілі сабор. У 1932—1937 гадох у будынку сабору дзеяў музэй гісторыі рэлігіі і атэізму. У 1937 годзе ўрад Беларускай ССР пастанавіў пачаць рэканструкцыю Магілёва дзеля пераносу сюды сталіцы зь Менску. Таго ж году сабор зруйнавалі, на яго месцы пачалося будаваньне гатэлю «Дняпро» (скончылася ў 1939 годзе).
У кастрычніку 2011 году намесьнік старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Ігар Шардыка паведаміў, што сабор трапіў у лік першых у чарзе на аднаўленьне разбураных помнікаў архітэктуры Магілёва. Адзін з магчымых варыянтаў аднаўленьня сабору — у фармаце канцэртнай залі[2]. Тым часам гістарычнае месца сабору дагэтуль займае гатэль «Дняпро».
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры клясыцызму. Строгі і кампактавы сваім аб’ёмам будынак амаль ня мае аздобы. Ён завяршаўся пакатым купалам на барабане, прарэзаным 12 круглымі вокнамі. У бок пляцу рэзка выступаў дарычны 6-калённы портык[1][3]. Нягледзячы на параўнальна невялікія памеры, будынак адрозьніваўся манумэнтальнасьцю, дзякуючы ўдала знойдзеным прапорцыям і браку дэкаратыўных дэталеў, якія адцягвалі б увагу[3].
Ва ўнутранай прасторы тактоўна і паступова адбываўся пераход ад строгага і сьціплага фасаду да прыбранага і сьвяточнага інтэр’еру, дзе з напаўцёмнага ўваходу і цэнтральнай часткі, аформленай стройнымі іянічнымі калёнамі, погляд скіроўваўся да ярка асьветленага верхнім сьвятлом алтарнага ўзвышэньня і вокнаў ва ўсходняй сьцяне[1]. На гэтым узвышэньні стаялі прыбраныя «шаты» — ратонда з калёнаў карынцкага ордэру. Над асноўным аб’ёмам узьнімалася гарманічная паўсфэра купалу, у якім выкарыстоўвалася канструкцыя падвойнага купалу, што дазваляла прапускаць роўнае, расьсеянае сьвятло ўсярэдзіну будынка[3].
Роспісы і абразы на медных дошках выканаў сябар архітэктара — расейскі майстар партрэту Ўладзімер Баравікоўскі. У 1784 годзе з Шатляндыі сюды запрасілі каменных справаў майстра Адама Менеласа[3].
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
М. Львоў, 1780 г.
-
М. Львоў, 1780 г.
-
М. Львоў, 1780 г.
-
М. Львоў, 1780 г.
-
М. Львоў, 1780 г.
-
М. Львоў, 1781—1782 гг.
-
М. Львоў, 1782 г.
-
М. Львоў, 1782 г.
-
М. Львоў, 1782 г.
-
М. Львоў, 1782 г.
-
М. Львоў, 1800 г.
-
1840 г.
-
1844 г.
-
1882 г.
-
1883 г.
-
1911 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
М. Астанковіч, 1890-я гг.
-
1900 г.
-
1909 г.
-
1910 г.
-
травень 1910 г.
-
1913 г.
-
да 1915 г.
-
1915 г.
-
У. Джункоўскі, 1915 г.
-
24 жніўня 1914 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
да 1937 г.
-
да 1937 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Лазука Б. Беларуская архітэктура XIX — пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX — пачатку XX стагоддзя. — Менск: Беларусь, 2011. — С. 340-341. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7
- ^ В Могилёве восстановят Иосифовский собор?
- ^ а б в г Николай Львов
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.