Будынак гарадзкога тэатру (Магілёў)

Славутасьць
Будынак гарадзкога тэатру
Магілёўскія відарысы 01.jpg
Краіна Беларусь
Горад Магілёў, вул. Першамайская, д. 7
Каардынаты 53°53′50″ пн. ш. 30°19′59″ у. д. / 53.89722° пн. ш. 30.33306° у. д. / 53.89722; 30.33306Каардынаты: 53°53′50″ пн. ш. 30°19′59″ у. д. / 53.89722° пн. ш. 30.33306° у. д. / 53.89722; 30.33306
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль
Дата заснаваньня 1886
Будаўніцтва 18861888 гады
Будынак гарадзкога тэатру на мапе Беларусі
Будынак гарадзкога тэатру
Будынак гарадзкога тэатру
Будынак гарадзкога тэатру
Commons-logo.svg Будынак гарадзкога тэатру на Вікісховішчы

Будынак гарадзкога тэатру ў Магілёве, зьмешчаны па вуліцы Першамайскай, 7 — помнік дойлідзтва псэўдарасейскага стылю, уключаны ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь як гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня.

ГісторыяРэдагаваць

 
Дарэвалюцыйнае фота будынку

Тэатар узьведзены ў 1886—88 гг. у цэнтры гораду паводле праекту епархіяльнага архітэктара П. Камбурава і губэрнскага інжынэра Ў. С. Мільяноўскага[1].

У 1954 годзе ў будынку разьмесьціўся новаўтвораны Магілёўскі абласны драматычны тэатар. У 1992—2001 гадох будынак знаходзіўся на рэканструкцыі. Спэктаклі праходзілі ў будынку былога Дому палітасьветы, не прыстасаванага для работы прафэсійнага тэатру. Цяпер у будынку зноў працуе Драматычны тэатар.

АрхітэктураРэдагаваць

 
Задні фасад

Будынак мае складаную кампазыцыю аб’ёмаў. Цэнтральнае месца займае прастакутная ў пляне глядзельная заля (на 500 месцаў) з закругленай задняй сьцяной. На галоўным фасадзе выступаюць два вежападобныя чацьверыковыя аб’ёмы і тамбур з тэрасай над ім пры ўваходзе, да якога вядзе двухбаковая крывалінейная ў пляне лесьвіца[2]. Вакол глядзельнай залі згрупаваныя вэстыбюль, фае, кулюары, калідоры, службовыя памяшканьні. У архітэктурным рашэньні фасадаў спалучаецца адкрытая чырвоная муроўка зь белымі атынкаванымі дэталямі псэўдарасейскага стылю[2] (зубчыкі, сухарыкі, абрамленьні аконных праёмаў і нішаў разнастайных формаў), гэта аздоба дробная і вельмі шчыльна пакрывае плоскасьці сьцен[2]. Інтэр’ер аздоблены разьбой па дрэве.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Чарняўская Т.I. - Архітэктура Магілёва, 1973. стар. 51
  2. ^ а б в Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 337. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Будынак гарадзкога тэатру (Магілёў)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў