Ту́ла — места ў Расеі, на рацэ Ўпе. Адміністрацыйны цэнтар Тульскай вобласьці. Насельніцтва на 2021 год — 467 955 чал. Знаходзіцца за 193 км на поўдзень ад Масквы. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог.

Тула
лац. Tuła
рас. Тула
У цэнтры места
У цэнтры места
Герб Тулы Сьцяг Тулы
Першыя згадкі: 1146[1]
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Тульская вобласьць
Кіраўнік: Olga Slyusareva[d][2]
Плошча:
  • 146 км²
Вышыня: 170 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 4872
Паштовы індэкс: 300000–300999
Нумарны знак: 71
Геаграфічныя каардынаты: 54°12′0″ пн. ш. 37°37′0″ у. д. / 54.2° пн. ш. 37.61667° у. д. / 54.2; 37.61667Каардынаты: 54°12′0″ пн. ш. 37°37′0″ у. д. / 54.2° пн. ш. 37.61667° у. д. / 54.2; 37.61667
Тула на мапе Расеі
Тула
Тула
Тула
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.tula.ru/

У XV стагодзьдзі места ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага і зьяўлялася найбольш усходнім пунктам дзяржавы за ўсю яе гісторыю[3].

Гісторыя

рэдагаваць

Геаграфія

рэдагаваць

Лета цёплае, зіма халодная. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — −9,8 °C, ліпеня — +18,3 °C.

Насельніцтва

рэдагаваць
Дынаміка зьмяненьня колькасьці насельніцтва Тулы
Год 1990 1999 2001 2003 2005
Нарадзілася на 1000 чал. 10 5,9 7 7,8 7,6
Памерла 1000 чал. 12,9 18 19,2 20,2 19,3
Натуральны прырост (спад), на 1000 чал. −2,9 −12,2 −12,2 −12,4 −11,7
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 115 тыс. чал.
  • XX стагодзьдзе: 1923 год — 124 тыс. чал.; 1939 год — 285 тыс. чал.; 1959 год — 351 тыс. чал.; 1972 год — 478 тыс. чал.[4]; 1993 год — 539 тыс. чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 492 тыс. чал.

Эканоміка

рэдагаваць

Чорная мэталюргія, машынабудаваньне і мэталаапрацоўка (ВА: мэталаапрацоўчых заводаў, «Тульскі камбайнавый завод»; заводы: машынабудаўнічы, горнага і транспартнага машынабудаваньня, зброевы, «Штамп» — мотаролеры, самавары і інш.), хімічная (хімічнага валакна, плястмасы і інш.), лёгкая, харчовая прамысловасьць, вытворчасьць будматэрыялаў і музычных прыладаў.

Славутасьці

рэдагаваць
 
Касьцёл Сьв. Апп. Пятра і Паўла
  • Крэмль (XVI ст.)
  • Благавешчанкая царква (1692)
  • Усьпенская царква (1762—1764)
  • Царква Сьвв. Флёра і Ляўра (1772—1796)
  • Усіхсьвяцкі катэдральны сабор (1776—1800)
  • Царква Сьв. Дзімітрыя Салунскага (1795—1801)
  • Богаяўленскі сабор (1855—1862)
  • Шчаглоўскі манастыр (1860—1889)

У месьце знаходзіцца адзіны ў Тульскай вобласьці каталіцкі касьцёл — Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1896).

Месты-сябры

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б в https://tulalmanac.blogspot.se/2011/07/blog-post_599.html
  2. ^ а б https://myslo.ru/news/tula/2019-09-27-merom-tuly-stala-olimpijskaya-chempionka-ol-ga-slyusareva
  3. ^ а б в г д Генадзь Шабанін, Аляксандр Шэкаў. Тула // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 401
  4. ^ Тула // Историческая энциклопедия. В 16 т. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973—1982.
  5. ^ Тула // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць